BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Пінскай дыяцэзіі - новыя прызначэнні

Катэхетычным візітатарам Гомельскага дэканата стаў кс. Тадэвуш Саморэк.

У Пінскай дыяцэзіі, у сувязі з рэарганізацыяй некаторых дыяцэзіяльных душпастырскіх камісій і ініцыятыў, адбыліся змены і новыя прызначэнні сярод святароў. Новыя прызначэнні закранулі наступныя пасады:

1) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Камісіі па справах духавенства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (ККББ) прызначаны Яго Эксцэленцыя біскуп Казімір Велікаселец;

2) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Павел Халяўкін;

3) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах аховы культурнай спадчыны і асяроддзя пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Валянцін Новак;

4) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах міграцыі, турызму, пілігрымак, пастырства цыган, а таксама ў Радзе па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Павел Рудзьман;

5) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах апостальства свецкіх пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Конрад Патыка SVD;

6) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах экуменізму пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Тадэвуш Волас SCI;

7) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах масавай камунікацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Юрый Варанко;

8) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы, пастырства студэнтаў і працаўнікоў універсітэтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Андрэй Рылка;

9) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах агульнага пастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Андрэй Шода SChr;

10) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — а. Пётр Бялевіч OMI;

11) Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Катэхетычнай секцыі Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Юрый Хіневіч;

12) Старшынёй Дыяцэзіяльнай камісіі па справах місій — а. Пётр Бялевіч OMI;

13) Старшынёй Дыяцэзіяльнай камісіі па справах моладзі, Камісіі па справах пілігрымак, дыяцэзіяльным рэферэнтам па справах душпастырства пакліканняў, а таксама душпастырам моладзі і студэнтаў Баранавіцкага дэканата — кс. Павел Рудзьман;

14) Сакратаром Дыяцэзіяльнай курыі — кс. Юрый Дрозд;

15) Дыяцэзіяльным каардынатарам душпастырства таварыстваў свецкіх вернікаў, а таксама дыяцэзіяльным мадэратарам апостальства дапамогі чысцовым душам — кс. Андрэй Шут;

16) Душпастырам моладзі і студэнтаў, а таксама катэхетычным візітатарам Пружанскага дэканата — кс. Яцэк Дубіцкі CM;

17) Душпастырам моладзі і студэнтаў Ляхавіцкага дэканата — кс. Андрэй Шода SChr;

18) Душпастырам моладзі і студэнтаў Гомельскага дэканата — кс. Алег Грыгаровіч SAC;

19) Душпастырам моладзі і студэнтаў Пінскага дэканата — кс. Павел Ярашэвіч;

20) Душпастырам моладзі і студэнтаў Брэсцкага дэканата — кс. Аляксандр Канановіч;

21) Катэхетычным візітатарам Ляхавіцкага дэканата — кс. Алег Сількевіч;

22) Катэхетычным візітатарам Пінскага дэканата — кс. Тадэвуш Шэшка FDP;

23) Катэхетычным візітатарам Гомельскага дэканата — кс. Тадэвуш Саморэк;

24) Касцёльным рэцэнзентам часопіса «Дыялог» — кс. Конрад Патыка SVD.

Catholic.by.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць