Новы год для хрысціяніна: падарункі Бога будуць нечаканымі!
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
Усе жадаюць шчасця, здароўя, каб не было праблем. Але гэта казка...
У навагодні вечар, 31 снежня, у многіх каталіцкіх храмах вернікі збіраюцца на святочную службу. Традыцыйна дзясяткі вернікаў гомельскай рымска-каталіцкай царквы ў апошні вечар года таксама збіраюцца ў храме на святочную Эўхарыстыю, прысвечаную ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі, што адзначаецца 1 студзеня.
- Воля Божая - вось тое новае, што чакае нас у надыходзячым годзе. Гэтага павінна жадаць наша сэрца. А сёння дзякуем Богу за ўсё тое добрае і - па-чалавечы - дрэннае, што было ў мінулым годзе. Мы павінны разумець, што ўсё Гасподзь даў дзеля нашага дабра, - казаў былы пробашч гомельскай парафіі кс. Славамір. - Прайшоў год, а значыць - мы на год бліжэй да смерці. Толькі мала хто пра гэта думае, успрымае ўсур'ёз. Усе жадаюць адзін аднаму, шчасця, здароўя, каб не было праблем, каб усё было добра. Але гэта казка. Чым больш мы з Езусам, тым больш пераконваемся ў сапраўднай жыццёвай філасофіі. Кожны год не такі, як мы задумалі. І гэта вельмі добра! Таму што хрысціянін глядзіць з перспектывай Неба, глядзіць на сваё жыццё з нябеснага адлегласці - вачыма Бога, які нас вельмі любіць і думае, як прывесці кожнага з нас да выратавання.
Дары Пана Бога, якія прыгатаваныя для нас у новым годзе, будуць нечаканымі, адзначае святар. Але такімі, якія дапамогуць нам у навяртанні, у выратаванні, у тым, каб мы ўсе ўзрасталі ў дабрыні і мудрасці - для таго, каб і іншым дапамагчы сустрэцца са Збаўцам, Езусам Хрыстом.
- Хрысціяне таксама жадаюць адзін аднаму шчасця, але разумеюць, што яно адкрываецца ў таямніцы прыслаўнага крыжа. Не ўцякаем ад цяжкасцяў і пакут, а наадварот ўваходзім у жыццё, а гэта і пакуты, і цяжкасці, і радасці.
Айцец Славамір жадае вернікам штодня знаходзіць свой крыж, браць яго і ісці за Езусам Хрыстом:
- Тады будзеце шчаслівымі. Вельмі шчаслівымі! Крыж дае сапраўдную свабоду. Таму што калі ты, твае рукі і ногі прыбітыя да крыжа, ты ўжо нічога не напартачыш, не перашкодзіш Богу дзейнічаць у тваім жыцці.
Пасля Эўхарыстыі вернікі традыцыйна запускаюць у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі нябесныя ліхтарыкі. Святочныя імшы таксама пройдуць у гомельскім касцёле 1 студзеня ў 9.00, 12.00 і 17.00 - нагадаем, абавязкам кожнага католіка з'яўляецца ўдзел у службе ў гэты дзень.
Related items
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу