BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Грэка-каталікі аднавілі адкрытае служэнне ў Беларусі 25 гадоў таму

«Мы не лічым, што наша Беларуская Уніяцкая Царква была ліквідавана, проста яе дзейнасць у час пераследу была прыпынена і душпастырства вялося ў падполлі».

Пра гэта ў пастырскім слове на першую нядзелю Вялікага посту нагадаў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Асаблівай датай з’яўляецца 11 сакавіка — гадавіна беларускамоўнай службы ў Мінску Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа а. Аляксандра Надсана.

Паводле слоў архімандрыта, дзень 11 сакавіка 1990 г., калі а. Аляксандр Надсан адслужыў у Мінску Боскую літургію па-беларуску, можа быць прызнаны за дату аднаўлення адкрытага літургічнага жыцця грэка-каталіцкіх парафій у Беларусі:

«На працягу гэтых 25 гадоў, дзякуючы нястомнай перакладчыцкай працы а. Аляксандра Надсана, мы атрымалі беларускамоўныя тэксты набажэнстваў візантыйскай традыцыі і можам шчодра карміцца духоўным багаццем нашай літургічнай спадчыны».

Як дадае грэка-каталіцкі іерарх, «крыху больш за 25 гадоў таму — 12 лістапада 1989 года — група моладзі і інтэлігенцыі з Мінска прыехала ў Баруны, дзе тады ў былой базыльянскай святыні — яшчэ ў рыма-каталіцкай парафіі — нёс душпастырскае служэнне айцец Ян Матусевіч. Яны прасілі яго атуліць іх сваёй духоўнай апекай. Пазней ён ахрысціў шмат маладых людзей. Вось чаму мы лічым гэты дзень датай аднаўлення адкрытага, публічнага душпастырскага служэння нашай Царквы», — заключыў архімандрыт.

«Мы не лічым, што наша Беларуская Уніяцкая Царква была ліквідавана, проста яе дзейнасць у час пераследу была прыпынена і душпастырства вялося ў падполлі», — адзначыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

З 11 па 15 сакавіка 2015 г. у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі з гэтай нагоды пройдуць адмысловыя службы падзякі і духоўнай рэфлексіі, паведамляе Catholic.by.

Last modified onПанядзелак, 23 Люты 2015 15:58
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць