Велікапосныя рэкалекцыі онлайн
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Прамыя трансляцыі рэкалекцый пакажуць з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.
Для вернікаў, якія з-за хваробы ці па іншых сур’ёзных прычынах не могуць прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях у сваіх парафіях, партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ. Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Андрэй Рылка - дырэктар Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі.
Расклад:
6 сакавіка (пятніца), 19.00 – Крыжовы шлях, рэкалекцыйная навука, набажэнства
7 сакавіка (субота), 19.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
8 сакавіка (нядзеля), 12.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
Трансляцыі можна глядзець на сайце парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ http://jan.by/ і на гэтай старонцы. Рэкалекцыі будуць весціся на беларускай мове.
Глядзіце таксама Крыжовы шлях онлайн па пятніцах >>>
Media
Related items
- Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне