У мінскім праваслаўным прыходзе ўпершыню правялі службу па-беларуску
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Першую беларускамоўную літургію наведалі каля 100 чалавек.
8 сакавіка, у другую нядзелю Вялікага посту ў мінскім праваслаўным прыходзе ў гонар Арханёла Міхаіла (мікрараён Сухарава) адбылася Боская Літургія на беларускай мове. Гэта была першая служба ў гэтым прыходзе, якая праводзілася на беларускай мове. Адбывалася яна з блаславення Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.
Як адзначыў айцец Аляксандр Шрамко, беларускамоўныя літургіі на гэтым прыходзе будуць адбывацца і далей, а менавіта кожную другую нядзелю месяца.
Перад пачаткам літургіі ўсім вернікам раздаваліся спецыяльныя памяткі з асноўнымі малітвамі - Сімвалам Веры і «Ойча наш» - на беларускай мове. Першую беларускамоўную літургію наведалі каля 100 чалавек. Па словах святара, для яго было велізарным задавальненнем, што так шмат людзей наведалі гэтую службу, піша сайт minskby.com.
Related items
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі
-
У Мінску абвясцілі аб планах стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але... там ужо даўно ідзе будоўля
-
У школе ў Гродзенскай вобласці «ўрок» да Дня роднай мовы правёў ксёндз