BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусь прыбыў Дзяржсакратар Ватыкана (абноўлена, ФОТА)

Бліжэйшы супрацоўнік Папы сустрэнецца з Прэзідэнтам, прадстаяцелем БПЦ, каталіцкай моладдзю і дзецьмі.

З 12 сакавіка пачынаецца афіцыйны візіт у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етра Параліна. Гэтым важным жэстам Рымскі Пантыфік жадае выказаць сваю глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка сустрэцца з каталікамі Беларусі ў малітве і зносінах сэрцаў, адзначаецца ў паведамленні Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.

Кардынал прыбыў у Мінск увечары - не спецыяльным, а звычайным рэгулярным рэйсам. Раніцай у пятніцу ён сустрэнецца з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

У рамках візіту запланаваны сустрэчы кардынала з Прэзідэнтам краіны, іншымі прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў - з біскупамі, моладдзю, вернікамі.

Па словах Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, гэтыя сустрэчы дазволяць высокаму прадстаўніку Святога Пасаду лепш даведацца пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама пра адносіны паміж дзяржавай і Касцёлам:

- Яны развіваюцца, не стаяць на месцы, аднак ёсць і нямала праблем, якія бачныя асабліва ў апошнія часы, - спадзяемся, што гэтыя праблемы будуць паступова вырашацца, чаму, магчыма, паспрыяе і візіт кардынала П'етра Параліна, - цытуе Мітрапаліта Catholic.by

Кажучы аб тым, ці можа візіт Дзяржаўнага Сакратар наблізіць візіт Папы ў Беларусь, Мітрапаліт зазначыў:

- Вельмі хацелася б, каб сапраўды так было, бо мы чакаем Папу ў Беларусі ўжо вельмі даўно. (...) Мы хочам звярнуцца да кардынала Пьетро Параліна з тым, каб ён перадаў нашу настойлівую просьбу - ад імя не толькі біскупаў, але і вернікаў, бо вернікі вельмі просяць аб гэтым, - каб Папа Францішак у сваёй праграме запланаваў і візіт у Беларусь.

Мітрапаліт звярнуў таксама ўвагу на запланаваную сустрэчу кардынала з моладдзю: Дзяржаўны Сакратар наведае Міждыяцэзіяльнае начное велікапоснае чуванне моладзі, якое распачнецца 14 сакавіка ў 19.00 у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

 На наступны дзень кардынал правядзе святую Імшу для дзяцей у архікатэдральным касцёле. Адным з пунктаў праграмы візіту кардынала ў Беларусь стане таксама асвячэнне вуглавога каменя Апостальскай нунцыятуры. Візіт Дзяржсакратара Ватыкана ў Беларусь будзе доўжыцца да 15 сакавіка.

Фота - Catholic.by

Last modified onПятніца, 13 Сакавік 2015 13:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць