Ватыкан гатовы дапамагчы Беларусі ў збліжэнні з Захадам
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Палітыкай Ватыкана кіруе перакананасць у тым, што цяжкасці павінны вырашацца не праз ізаляцыю, а праз дыялог.
«З нашага боку ёсць гатоўнасць дапамагаць гэтай краіне», — сказаў на прэс-канферэнцыі ў межах афіцыйнага візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Прэс-канферэнцыя прайшла 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалася на яго сустрэчах з дзяржаўнымі ўладамі магчымая роля Ватыкана ў працэсе нармалізацыі адносін Беларусі з заходнім светам, Еўрасаюзам, краінамі Еўропы, і ці бачыць кардынал у гэтым працэсе магчымы ўдзел Святога Пасаду, Дзяржаўны Сакратар адзначыў:
«Вядома, гэтая тэма не магла не з’яўляцца прадметам нашых размоў. З таго, што я бачыў, можна казаць пра наяўнасць з боку беларускіх уладаў намеру большай адкрытасці ў адносінах да Еўрапейскага саюзу, да астатняга свету». «І, канешне, Святы Пасад рады прапанаваць свой уклад у гэты працэс», — дадаў кардынал.
Па словах іерарха, «ёсць глыбокая перакананасць, якая кіруе ватыканскай дыпламатыяй і заключаецца ў тым, што магчымыя цяжкасці, што могуць існаваць, павінны вырашацца не праз ізаляцыю, не праз зачыненне, але праз дыялог, сустрэчы, узаемную дапамогу, якія спрыяюць збліжэнню і дапамагаюць рухацца па шляху да гэтых мэтаў».
«З нашага боку ёсць гатоўнасць дапамагаць гэтай краіне», - цытуе Catholic.by.
У той жа дзень Ватыканскі іерарх сустрэўся з тысячай маладых католікаў Беларусі - ФОТА, ВІДЭА >>>
Related items
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама арыштавана парафіянка
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах
- Прыехалі ў касцёл на трох машынах: на Віцебшчыне затрымалі двух святароў
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі