BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Зацверджана праграма фэсту ў Будславе ў 2015 годзе

Таксама ў гэтым годзе Касцёл адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.

Сёлетнія Марыйныя ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня. Дэвіз святаў - «Марыя - прытулак грэшных». Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.

Праграма ўжо зацверджаная аргкамітэтам на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, паведамляе catholic.by.

Праграма:

3 ліпеня, (пятніца)

  • 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM
  • 17.00 — Гурт «Рыбы» — евангелізацыйная праграма
  • 18.00 — Святая Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прэзентацыя пілігрымак
  • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — марыйныя Нешпары
  • 21.30 — рахунак сумлення
  • 22.30 — даклад на тэму «Год кансэкраванага жыцця»
  • 23.00 — падрыхтоўка да св. Імшы
  • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
  • 24.00 — Святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

4 ліпеня, (субота)

  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку.
  • 02.00 — Святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду.
  • 03.00 — Рэха фестывалю «Magnificat»: паказ фільмаў
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — Святая Імша перад абразом Маці Божай
  • 08.30 — Святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
  • 10.00 — даклад з нагоды 50-годдзя ІІ Ватыканскага Сабору
  • 11.00 — Святая Імша, якую ўзначаліць  Клаўдыё Гуджэроцці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пакутны акт. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

 (Магчымы змены і дапаўненні)

Last modified onНядзеля, 07 Чэрвень 2015 18:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць