Легендарны прапаведнік Нік Вуйчыч прыедзе ў Беларусь
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (3)
ВІДЭА: чалавек без рук і ног раскажа пра «Жыццё без межаў».
Сустрэчу пад назвай «Жыццё без межаў» правядзе ў Беларусі легендарны бязрукі і бязногі прапаведнік Нік Вуйчыч. Сустрэча запланавана ў комплексе «Мінск-Арэна» 15 красавіка 2016 года. Кошт квіткоў, якія можна купіць праз інтэрнэт на Kvitki.by, - 175 тыс. - 1 млн. 620 тыс. рублёў.
Нік Вуйчыч - серб па нацыянальнасці, нарадзіўся 4 снежня 1982 г. ў Аўстраліі з сіндромам тэтраамеліі - рэдкім спадчынным захворваннем, якая прыводзяць да адсутнасці чатырох канечнасцяў. Але ў далейшым ён стаў папулярным хрысціянскім пратэстанцкім прапаведнікам і прафесійным матывацыйным аратарам. Нік Вуйчыч ажаніўся на здаровай жанчыне, і нядаўна ў іх сям'і нарадзілася ўжо другое дзіця.
- Я нарадзіўся без рук і ног, але не наракаю на лёс. Я падарожнічаю па свеце, каб натхніць мільёны людзей. Я заклікаю ўсіх ўзброіцца верай, надзеяй, любоўю, адвагай і пераадолець усе перашкоды, якія стаяць на шляху выканання мараў. Я хачу натхніць вас на пераадоленне ўласных праблем і цяжкасцяў. Ваша жыццё павінна быць цудоўным, - кажа прапаведнік.
Media
Related items
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу