BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каманды з усіх парафій запрашаюць на турнір па футболе

Узрост гульцоў - 17-30 гадоў, колькасць удзельнікаў каманды - не больш за 10.

У 11-ы раз у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме пройдзе турнір па футболе, прысвечаны памяці св. Яна Паўла ІІ. Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.

Узрост гульцоў — ад 17 да 30 гадоў. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі не павінна перавышаць 10 чалавек.
 
Падчас гульні на полі можа знаходзіцца 4 палявых гульца і адзін галкіпер. Замены магчымыя ў неабмежаванай колькасці. Гульня пройдзе па сістэме: два таймы па 10 хвілін. Жараб’ёўка падзеліць усе каманды на дзве групы.
 
У заяўцы кожнай каманды можа знаходзіцца толькі адзін футбаліст-прафесіянал (футбаліст ва ўзросце да 30 гадоў, які гуляе ў лігах Беларусі па футболе (вышэйшая ліга (дублюючы склад), 1-я ліга, 2-я ліга, чэмпіянат вобласці) або міні-футболе (вышэйшая ліга, 1-я ліга, чэмпіянат вобласці).
 
За невыкананне патрабаванняў камандзе будзе залічана тэхнічная параза 5:0. Калі парушэнні будуць фіксавацца і ў наступных гульнях, то ў наступных турнірах каманда будзе дыскваліфікавана.
 
Усе матчы пройдуць на полі са штучным пакрыццём стадыёна «Белтрансгаз» (чатыры пляцоўкі 20x40м). Удзельнікі турніру на час спаборніцтваў будуць забяспечаны харчаваннем, таксама прадугледжана спартыўна-забаўляльная праграма. 
 
Увага! Для рэгістрацыі кожная каманда павінна запоўніць заяўку ў электронным выглядзе і да 13 верасня выслаць яе на адрас арганізатараў a-malafei@mail.ru.
 
Падчас непасрэднай рэгістрацыі ў дзень спаборніцтваў кожны ўдзельнік каманды павінен мець пры сабе пашпарт або яго ксеракопію.
 
Тэлефон для даведак: +375 29 319 54 65 Velcom, +375 33 624 35 22 MTS 
 
Кс. Артур Малафей, арганізатар турніру, Сatholic.by
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць