У Беларусі рыхтуюцца да ўдзелу у Сусветных днях моладзі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікаў чакае малітва ў Skype і сустрэча сімвалаў СДМ.
У Касцёле ў Беларусі пачаліся ўступныя мерапрыемствы, связаныя з падрыхтоўкай да Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве ў 2016 годзе. Ужо адбываюцца сустрэчы паміж адказнымі за яе святарамі, а моладзь моліцца аб добрай арганізацыі і плёнах удзелу ў СДМ.
Як паведаміў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё каардынатар Сусветных дзён моладзі ў Беларусі кс. Антоні Грэмза, на форум ужо зарэгістравана 5 тыс. маладых беларускіх вернікаў: “Гэта ўступная колькасць людзей - макрагрупа. Напэўна, гэта лічба будзе папаўняцца ўвесь час, удзельнікаў з Беларусі будзе больш, але гэта залежыць ад душпастыраў моладзі, ад таго, як яны заахвоцяць маладых вернікаў і як падрыхтуюць арганізацыю ўдзелу”.
Акрамя таго, што ў розных дыяцэзіях ужо ідзе малітоўная падрыхтоўка да сусветнага моладзевага форума, плануецца, што з кастрычніка ў Беларусі пачнецца перэгрынацыя яго сімвалаў – паменшанай копіі крыжа і абраза Маці Божай. Яны стануць духоўнымі сімваламі еднасці каталіцкай моладзі Беларусі з моладдзю ўсяго свету. Сівалы атрымаюць моладзевыя душпастыры з кожнай дыяцэзіі, і тады яны пачнуць вандраваць па розных парафіях.
“Мы ведаем пра тое, што моладзь таксама збіраецца арганізаваць у Беларусі праз скайп сумесны Ружанец у інтэнцыях Сусветных дзён моладзі. Плануецца злучыць маладых вернікаў з Мінску, Віцебску, Пінску, Гродна і іншых гарадоў, каб разам маліцца на Ружанцы. Таксама хочам злучыцца ў малітве з моладдзю Польшчы, якая будзе прымаць нас на СДМ”, - дадаў кс. Антоні.
Што тычыцца непасрэдна шляху ў Кракаў, цяпер вядуцца перамовы аб тым, каб беларускія ўдзельнікі форума атрымалі візы бясплатна, як гэта бывае звачайна перад Сусветнымі днямі моладзі. Дарэчы, вернікі з Беларусі плануюць даехаць да Кракава не толькі аўтобусамі, але і цягнікамі. “Давяраем гэту справу Пану Богу, верым, што гэта справа Божая, і ўсё споўніцца, калі прыкладзем неабходныя намаганні”, - падкрэсліў кс. Антоні.
Чакаецца, што ўжо хутка, адпаведнай камісіяй пры епіскапаце будзе афіцыйна зацверджваны беларускамоўны варыянт гімну СДМ, падрыхтаваны моладзю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама чакаецца зацверджэнне тэксту малітвы, прынятай арганізатарамі сустрэчы. З яе дапамогай моладзь будзе духоўна рыхтавацца да гэтай важнай падзеі.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу