BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У мінскім касцёле пройдзе фестываль арганнай музыкі

«Залатагорская ліра» - ПРАГРАМА.

16-30 кастрычніка ў каталіцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе фестываль духоўнай музыкі. У рамках «Залатагорскай ліры» пройдуць канцэрты арганнай, харавой, камернай, вакальнай музыкі. А адкрыецца фестываль у касцёле 16 кастрычніка ў 19.30 канцэртам камернай музыкі «Тры цішыні».

 

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ


16 КАСТРЫЧНІКА 2015, ПЯТНІЦА, 19:30
Канцэрт камернай музыкі


ТРЫ ЦІШЫНІ

Віталь ДАРАШУК (сапрана-саксафон)
Аляксандр ХУМАЛА (барытон)
Анастасія КАРПЕНКА (скрыпка)
Вольга ПАДГАЙСКАЯ (арган)


У праграме:
М.А.Шарпанцье – Прэлюдыя з "Te Deum"
К.Яськоў – "Калыска з ценю трыснягу"
Э.Саці – Gymnopedie No. 3
В.Падгайская – "Тры цішыні"
Г.Пёрсэл – Граўнд
В.Войцік – Інвенцыя
В.Падгайская – "Гром, якога няма"
Невядомы старадаўні аўтар – La mi re
В.Кузняцоў – "Лічбы Фібаначы"
В.Падгайская – Калыханка
Ж.Ален – Інтрадукцыя з 1 сюіты
В.Падгайская – "Град"

Віталь Дарашук у 2006 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фагота ў праф. У.Будкевіча. З 2006 па 2010 вучыўся ў класе кампазіцыі ў праф. Г.Гарэлавай. Удзельнічаў у канцэртах, міжнародных фестывалях і форумах, сярод якіх – "Orgelsommerakademie" (Грац, Аўстрыя 2006), "Unsound"(Кракаў, Польшча 2007), "Dialogifestival" (Мінск, Беларусь 2007), "Freakshow" (Вюрцбург, Германія 2008), "Sonata islands" (Трэнта, Італія 2009), "RIO" (Карма, Францыя 2010), "Sztuka ulicy" (Варшава, Польшча 2012), Rock in Opposition (Порта, Партугалія 2014), "Transit 7" (Хальстэбро, Данія 2013), II Фестываль арганнай музыкі (Паставы, Беларусь 2014).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры. Актыўна дае арганныя канцэрты і прапагандуе музыку сучасных беларускіх і замежных кампазітараў у касцёлах Беларусі. Адзін з заснавальнікаў і ўдзельнікаў ансамбля новай камернай музыкі "Five-Storey Ensemble" і Брэсцкага альтэрнатыўнага тэатра "Крылы халопа".
Арганізатар Міжнароднага фестывалю сучаснай музыкі і нямога кіно "КІНЕМО".

Аляксандр Хумала – выпускнік аддзялення харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і аддзялення оперна-сімфанічнага дырыжыравання Ратэрдамскай кансерваторыі (Нідэрланды). У 2009 і 2012 гг. па праграме Gaude Polonia стажыраваўся пад кіраўніцтвам Антонія Віта ў сімфанічным аркестры Варшаўскай філармоніі.
У якасці дырыжора выступаў з Шатландскім камерным аркестрам, Нідэрландскім сімфанічным аркестрам, Варшаўскім сімфанічным аркестрам, Нацыянальнымі маладзёжнымі аркестрамі Нідэрландаў і Эстоніі, Аркестрам акадэміі Люцэрнскага фестывалю і інш.
З 2013 года – галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Музычнай капэлы "Санорус".

Анастасія Карпенка – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас Р.Крывель). Удзельнік і лаўрэат конкурсаў і фестываляў камернай музыкі. З 2004 года – канцэртмайстар на кафедры камернага ансамбля БДАМ. З 2002 па 2015 г. працавала ў Нацыянальным канцэртным аркестры Беларусі. Выкладае скрыпку ў ДМШМ №3 імя Ф.Шапэна і вядзе квартэтны клас у БДАМ.

Вольга Падгайская ў 2005 скончыла магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па кампазіцыі ў класе праф. В.Кузняцова і аргана ў класе дац. У.Неўдаха.
Лаўрэат міжнароднага фестывалю арганістаў у Санкт-Пецярбургу (2004 г.), лаўрэат Міжнароднага конкурсу кампазітараў імя А.Пятрова ў Санкт-Пецярбургу (2010 г.).
Член Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Выкладае арган у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў ДМШМ №3 імя Ф.Шапэна.


18 КАСТРЫЧНІКА 2015, НЯДЗЕЛЯ, 20:00
Канцэрт харавой музыкі
Камерны хор "SALUTARIS", мастацкі кіраўнік – Вольга ЯНУМ


У праграме:

У.Мартынаў – "Заповеди блаженства"
М.Дылецкі – "Тело Христово"
А.Бандарэнка – "Ныне отпущаеши"
Г.Свірыдаў – "О, всепетая Мати"
К.Мантэвердзі – "Cantate Domino"
Э.Эшэнвальдс – "O Salutaris Hostia"
Э.Эшэнвальдс – "Rivers of lights"
А.Саўрыцкі – "Kyrie eleison"
І.Дзянісава – "О Тебе радуется"
А.Саўрыцкі – "Госцік"
А.Саўрыцкі – "Рыцар і Дзева"
А.Бендэрская – "Дабранач"
А.Бендэрская – "Гуканне вясны"
А.Саўрыцкі – Туман ярам"
А.Саўрыцкі – "Ці не быстрая рэчка"
А.Саўрыцкі – "Спі, сыночак міленькі"

Камерны хор "Salutaris" створаны ў 2007 годзе Вольгай Янум. У 2008 годзе калектыў стаў асноўным удзельнікам Маладзёжнага міжнароднага фестывалю да 330-годдзя А.Вівальдзі.
У маі 2009 года хор узнагароджаны дыпломам І ступені Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў у Мінску. Летам таго ж года калектыў даў серыю сольных канцэртаў на XVIII Міжнародным фестывалі "La Fabbrica del Canto" (Італія).
У 2010 годзе "Salutaris" стаў адным з пераможцаў Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Hajnówka-2010" (Польшча), выступаў з канцэртамі духоўнай, народнай і сучаснай музыкі на фестывалі "Theotokos – It Is Truly Meet" (Балгарыя).
В маі 2011 г. калектыў стаў уладальнікам Гран-пры Міжнароднага харавога конкурсу ў межах фестывалю "Mokranjčevi dani" (Сербія).
У рэпертуары хору – духоўная музыка ад знаменнага распеву да твораў кампазітараў XX стагоддзя, класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў, беларускія, рускія, украінскія песні ў сучаснай апрацоўцы.


20 КАСТРЫЧНІКА 2015, АЎТОРАК, 19:30
Канцэрт арганнай музыкі
П'ер ЗЕВОРТ (Францыя)


У праграме:

Л.Маршан – Grand Dialogue en Ut
С.Франк – Прэлюдыя, фуга і варыяцыі
Л.Лефебюр-Велі – Канцэртнае балеро
Л.Лефебюр-Велі – "Камунія"
Л.В'ерн – "Саборы"
П.Кашэро – "Калыханка памяці Луі В'ерна"
Ш.М.Відор – Таката

П'ер Зеворт – тытулярны арганіст базілікі г. Дурдан (Францыя). Вучыўся ігры на аргане ў Жана Галара і Іандрэ Ізуара, скончыў Парыжскую "Schola Cantorum", курсы музыказнаўства ва ўніверсітэце г. Сарбона, лаўрэат міжнародных арганных конкурсаў.
Вядзе актыўную гастрольную дзейнасць у Францыі і па-за яе межамі (Бельгія, Нідэрланды, Германія, Швейцарыя, Румынія, Польшча, Чэхія, Эстонія, Літва, Беларусь, Украіна, Канада і ЗША).
Выкладае арган у гімназіі і каледжы Дурдана. На працягу 10 гадоў з'яўляецца арганістам ансамбля "Petits Chаnteurs de Chaillot".


21 КАСТРЫЧНІКА 2015, СЕРАДА, 19:30
Канцэрт арганнай музыкі
класа дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Уладзіміра НЕЎДАХА

Марына ПІНЧУКОВА
Варвара ЦАРУК
Калінікія МЯДЗВЕДЗЕВА


У праграме: творы І.С.Баха, С.Франка, Ф.Мендэльсона


22 КАСТРЫЧНІКА 2015, ЧАЦВЕР, 19:30

Канцэрт вакальнай музыкі

Марыя ЛУК'ЯНАВА (сапрана)
Яўген ДАЎЖАНОК (барытон)
Ірына АПАЛІНСКАЯ (арган)


У праграме:

Ф.Дурантэ – дуэт "Сердце, к борьбе готовься"
В.А.Моцарт – "Alleluja"
Дж.Качыні – "Amarillis"
А.Скарлаці – "O cessate di piagarmi"
Ф.Шуберт – "Ave Maria"
Ф.Дурантэ – "Vergin, Tutto amore"
І.С.Бах-Ш.Гуно – "Ave Maria"
А.Скарлаці – "Sento nel core"
Г.Ф.Гендэль – арыя Цэзара з оперы "Цэзар"
Г.Ф.Гендэль – арыя Альміры "Lascia ch’io pianga" з оперы "Рынальда"
С.Франк – дуэт "Panis Angelicus"
А.Страдэла – "Pieta, Signore"
Ф.Дурантэ – "Danza, danza"
Дж.Качыні – "Ave Maria"
А.Кальдара – "Как солнца ясный луч"
Т.Джардані – "Caro mio ben"
Дж.Пергалезі – "Se tu m’ami"
Г.Ф.Гендэль – "Chi sprezzando"
Г.Ф.Гендэль – Арыя Ксеркса "Оmbra mai fu" з оперы "Ксеркс"
І.С.Бах – Арыя сапрана "Quia respexit" з Магніфіката
Г.Ф.Гендэль – дуэт "Dignare"

Марыя Лук'янава (сапрана) у 2008 годзе скончыла Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.Глінкі па класе вакалу В.Крываносавай. У 2013 – магістратуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. З 2003 па 2010 год – салістка дзіцячай музычнай тэатр-студыі НАВТ оперы і балета Беларусі. З 2008 года ўдасканальвае сваё вакальнае майстэрства пад кіраўніцтвам Р.Палішчука.

Яўген Даўжанок скончыў ДМШ №4 па класе скрыпкі, з'яўляўся салістам камернага дзіцячага ўзорнага хору "Мы дырыжоры" п/к І.Вінаградавай, царкоўнага хору хлопчыкаў і юнакоў Беларускага Экзархата п/к Т.Міронавай. З 2001 па 2006 год – саліст дзіцячай музычнай тэатр-студыі НАВТ оперы і балета Беларусі. З 2013 года ўдасканальвае сваё вакальнае майстэрства пад кіраўніцтвам Р.Палішчука.

Ірына Апалінская скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна дацэнта Л.Матукоўскай. Затым – асістэнтуру-стажыроўку пры БДАМ.
Лаўрэат міжнароднага конкурсу піяністаў-выканаўцаў у г. Кастрама (2008 год).
З 1998 па 2006 – канцэртмайстар НАВТ оперы і балета Беларусі.
З 2006 – выкладае ў БДПУ імя М.Танка.


24 КАСТРЫЧНІКА 2015, СУБОТА, 19:30
Канцэрт арганнай музыкі

Канстанцін ШАРАЎ


У праграме:
Л.Н.Клерамбо – Сюіта першага тону рэ мінор у 7 частках
І.С.Бах – Два лейпцыгскія харалы BWV 662, 659
"Allein Gott in der Höh' sei Ehr"
"Nun komm' der Heiden Heiland"
І.С.Бах – Тры харальныя прэлюдыі з Арганнай месы
1. Kyrie: Gott Vater in Ewigkeit, BWV 669
2. Kyrie: Gott heiliger Geist, BWV 671
3. Kyrie: Gott Vater in Ewigkeit, BWV 672
Ф.А.Гільман – Adagio з Санаты №2 оп. 50
Ф.А.Гільман – Малітва
М.Рэгер – Тры харальныя прэлюдыі оп. 67
№5 Christus, der ist mein leben
№40 Vom Himmel hoch, da komm ich her
№6 Ein' feste Burg ist unser Gott

Канстанцін Шараў – саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, уладальнік Гран-пры Міжнароднага фестывалю «Musica Sacra» ў г. Лодзь (Польшча), арганіст і клавесініст. Займацца ігрой на аргане пачаў у 1977 годзе, пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе фартэпіяна ў праф. І.Цвятаевай. Яго выканальніцкі стыль фарміраваўся ў класе патрыярха арганнага мастацтва, прафесара Рыжскай дзяржаўнай кансерваторыі Н.Ванадзіня, а затым – Л.Булавы. Значны ўплыў на станаўленне маладога музыканта аказала стажыроўка ў Швейцарыі пад кіраўніцтвам Ж.Гійу. З 1983 года Канстанцін Шараў з'яўляецца салістам Белдзяржфілармоніі.
Творчая індывідуальнасць арганіста, жанрава-стылёвая разнастайнасць яго канцэртных праграм прыцягваюць увагу слухачоў у розных гарадах Беларусі і за яе межамі. Яго мастацкаму мысленню ўласцівыя драматызм, экспрэсія і тэатральная яркасць музычных вобразаў.
Неад'емную частку рэпертуару арганіста складае камерная музыка. Сярод прыкметных старонак яго творчасці - канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя сумесна з М.Біешу, С.Данілюк, Т.Грындзенка, А.Прыходзька і інш. Важным этапам творчай біяграфіі музыканта з'явілася праца ў складзе інструментальнага ансамбля "Кантабіле".
Канстанцін Шараў некалькі гадоў прысвяціў вывучэнню старажытных беларускіх арганаў, якія захаваліся да нашых дзён. Дзякуючы яго намаганням многія інструменты загучалі не толькі падчас касцельнай службы, але і ў канцэртах.


30 КАСТРЫЧНІКА 2015, ПЯТНІЦА, 19:30
Канцэрт харавой музыкі

Вакальны ансамбль "MUSIKIA"
мастацкі кіраўнік Вячаслаў ЛАРЫН

Маладзёжны хор "ART SONUS"
мастацкі кіраўнік Вера СЛАСНАЯ


У праграме:

"Gaudete", ананім XVl ст.
Г.Гарчыцкі – "Omni die dic Mariae"
А.Літвіноўскі – "Agnus Dei" з Грыгарыянскай месы
А.Літвіноўскі – "Oculis et manibus"
А.Саўрыцкі – апрацоўка старадаўняй каляднай песні "Gabriel's message"
T.Уілкіс – мадрыгал "O, Care"
Ж.дэ Прэ "Ell grillo"
"Oйча наш" на мове кечуа, ананім XVll ст.
Г.Гарчыцкі "Kyrie", "Gloria", "Sanctus" з Велікоднай месы
А.Саўрыцкі – апрацоўка каляднай песні "Неба і зямля"
М.Мак-Глін – апрацоўка старадаўняй кельцкай мелодыі "Fionghuala"

Last modified onЧацвер, 21 Верасень 2017 12:42
Каментары   
+1 #1 Віктар 2015-10-15 14:56
Увага! Канцэрт 18 кастрычніка адменены!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць