BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Маскоўскі Патрыярхат: трэба адкласці ў бок нязгоды

Францішак і Кірыл сустрэнуцца дзеля выратавання хрысціянства.

Мітрапаліт Іларыён, кіраўнік Аддзела знейшніх царкоўных сувязяў, заявіў, што сустрэча Папы і Патрыярха Маскоўскага рыхтавалася даўно. “Сітуацыя, якая складваецца сёння на Блізкім Усходзе, у Паўночнай і Цэнтральнай Афрыцы і ў некаторых іншых рэгіёнах, дзе экстрэмістамі ажыццяўляецца сапраўдны генацыд хрысціянскага насельніцтва, патрабуе неадкладных мер і яшчэ больш цеснага ўзаемадзеяння паміж хрысціянскімі Цэрквамі”, - падкрэсліў ён 5 лютага 2016 г. падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Маскве на тэму спаткання Францішка і Кірыла ў Гаване 12 лютага 2016 г.

“У цяперашняй трагічнай сітуацыі неабходна адкласці ў бок унутраную нязгоду і аб’яднаць намаганні для выратавання хрысціянства ў тых рэгіёнах, дзе яно падвяргаецца самым жорсткім ганенням”, - заявіў высокі праваслаўны іерарх, які займаецца дыялогам з Каталіцкім Касцёлам.

Ён паведаміў аб некаторых падрабязнасцях перамоў паміж Цэрквамі. Бакі дамовіліся, каб сустрэча праходзіла на “нейтральнай тэрыторыі”, але толькі не ў Еўропе – гэта было патрабаваннем Патрыярха Кірыла, – “бо менавіта з Еўропай звязаная цяжкая гісторыя падзелаў і канфліктаў паміж хрысціянамі”. На шчасце супалі даты візіту Патрыярха ў Лацінскую Амерыку і Папы – у Мексіку. Такім чынам, “нейтральнай тэрыторыяй” стала Куба.

be.radiovaticana.va

Last modified onПятніца, 05 Люты 2016 18:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць