BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Арганізатары няспыннай малітвы за Беларусь шукаюць адважных

Некалькі гадзін у кругласуткавай малітве застаюцца вольнымі.

У няспыннай малітве за Беларусь засталося шэсць начных і ранішніх гадзін. За дзевяць месяцаў, якія трывае малітва, хтосьці дадаўся (пераважна на дзень і вечар), а хтосьці здаўся (пераважна ўначы і ранкам). У выніку атрымалася шэсць разрываў: панядзелак 17.00-18.00, аўторак 04.00-05.00, серада 21.00-22.00, чацвер 15.00-16.00, пятніца 03.00-04.00, субота 12.00-13.00.

“Просім адважных стаць у праломе за Беларусь”, – заклікаюць арганізатары. Звязацца з імі можна па тэлефоне (8029) 593 71 60 (Воля) альбо праз пошту malitvazabielarus@gmail.com

Няспынная малітва за Беларусь – кругласуткавая непарыўная малітоўная чарга мінімум 168 чалавек, кожны з якіх на працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за краіну. Перыяд малітвы – тыдзень, месяц, паўгады – кожны выбірае сам. Далучайцеся! Беларусь патрабуе нашай малітвы!

Last modified onНядзеля, 07 Люты 2016 23:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць