BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Найстарэйшаму ў свеце каталіцкаму святару споўнілася 107 гадоў

Сучаснік дзесяці Рымскіх Пап захоўвае рэжым дня і пачуццё гумару.

Жак Клемэнс нарадзіўся 11 ліпеня 1909 годза ў г. Гаага (Нідэрланды). Святар мае галандскае грамадзянства, але святарскае служэнне здзяйсняе ў Бельгіі. Святую Імшу найстарэйшы святар адправіў больш за 29 тысяч разоў, паведамляе ekai.pl.

Святарскае пасвячэнне прыняў 80 гадоў таму. З 1958 года з’яўляецца пробашчам парафіі Nalinnes-Bultia у дыяцэзіі Турнэ, недалёка ад Шарлеруа.

Па словах імянінніка, сакрэт яго даўгалецця з’яўляецца ў строгім выкананні распарадку дня. Кожны дзень святар устае ў 5.30 раніцы і кладзецца спаць вечарам у 21.00.

Кс. Клемэнс нарадзіўся падчас пантыфікату св. Пія X, стаў святаром пры Папу Пію XI. Святы Айцец Францішак — гэта дзясяты Папа Рымскі за яго жыццё.

Ад 2015 года кс. Жак Клемэнс з’яўляецца найстарэйшым жыхаром Бельгіі, а з сакавіка 2016 года — усяго Бенілюкса.

З нагоды двайнога юбілею шаноўны святар атрымаў ліст ад Папы Францішка, які яго вельмі ўзрадаваў. «Змяшчу яго ў рамку. Пантыфік падкрэсліў 80-годдзе майго святарства. І гэта вельмі добра, таму што гэтая гадавіна з’яўляецца больш важным, чым 107-ы дзень нараджэння», — заўважыў юбіляр.

Не пакідае святара і пачуццё гумару. Нядаўна чалавек, які развітаўся з ім, сказаў: «Да заўтра!», на што кс. Клеменс адказаў: «Да заўтра? Невядома, заўтра магу больш не жыць. Гэта добры жарт, так? Калі так здарыцца, вы будзеце святкаваць на маіх пахаванні».

10 ліпеня святар-юбіляр канцэлебраваў св. Імшу, якую ўзначаліў ардынарый дыяцэзіі Турнэ біскуп Гай Харпіні.

Last modified onЧацвер, 14 Ліпень 2016 12:18
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць