П'яны скраў з касцёла ў Глыбокім царкоўны посуд на 10 тыс. руб.
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Пажылыя парафіянкі заўважылі злачынства падчас службы.
Прама падчас святой Імшы ў каталіцкім храме ў Глыбокім мужчына здзейсніў крадзеж. Аднак аператыўна раскрыць крадзеж гістарычных каштоўнасцяў дапамагла пільнасць вернікаў. У касцёле Святой Тройцы 61-гадовы мясцовы жыхар прабраўся ў сакрыстыю і скраў царкоўны посуд. Пры гэтым пенсіянер, які быў п'яны, сунуў каштоўныя рэчы за пазуху і пачаў прабірацца да выхаду з касцёла.
Аднак гэта заўважылі бабулі-парафіянкі, якія былі на службе, і адразу расказалі пра здарэнне пробашчу парафіі. Святар выклікаў міліцыю і неўзабаве мужчыну злавілі, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Здабычай злодзея сталі дарагія рэчы, якія прадстаўляюць культурна-гістарычную каштоўнасць: гэта старадаўнія патэна (літургічны посуд) і манстранцыя, якая ўжываецца для выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту. Агульны кошт скрадзеных прадметаў ацэньваецца ў больш 10 тыс. рублёў (100 млн. да дэнамінацыі). Узбуджаная крымінальная справа.
Related items
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу