У Панаме прэзентавалі гімн Сусветных дзён моладзі-2019
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Версію мясцовага аўтара абралі сярод 56 варыянтаў.
«Няхай мне станецца паводле Твайго слова» - гэта назва афіцыйнага гімну 34-х Сусветных дзён моладзі-2019 у Панаме, прэзентаванага 3 ліпеня арганізатарамі сустрэчы моладзі ў сталіцы Панамы. Аўтарам тэксту і музыкі абранага гімну стаў Абдыэль Хімэнэс з Панамы. Яго версія была абрана сярод 56 варыянтаў.
Нагадаем, цэнтральныя ўрачыстасці 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панаме-2019 адбудуцца 22-27 студзеня 2019 года пад дэвізам «Вось я слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38). Папярэднічаць ім будуць дні моладзі ў дыяцэзіях, якія пройдуць 17-21 студзеня 2019 года на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа.
Змяшчаем беларускую версію гімна:
«Няхай мне станецца паводле Твайго слова»
Мы пілігрымы, якія прыбываюць сёння сюды,
З (са шматлікіх) кантынентаў і гарадоў.
Хочам быць місіянерамі Пана,
Прыняць Яго слова і Яго пасланне.
Жыць як Марыя, якая аднойчы адказала: ТАК
на заклік да Твайго плану.
Неба цешыцца і спявае радасна,
Уся зямля праслаўляе Твае справы.
Прыпеў: Вось Я слуга Пана, няхай мне станецца паводле Твайго слова.
Тваёй слугою я з’яўляюся,
Тваёй дачкою я з’яўляюся,
Тваім сынам я з’яўляюся.
Жыць як Марыя, гатовая вырушыць.
Касцёл пілігрымуе з любоўю.
Моладзь, сведкі і вучні,
З радасцю, верай і пакліканнем.
Прыпеў: Вось Я слуга Пана, няхай мне станецца паводле Твайго слова.
Не бойцеся, не,
Не бойцеся
Прыняць любоў Бога.
Занятыя так, як Марыя,
Якая ведала, што з’яўляецца слугою Пана
(Пераклад, змешчаны вышэй, з’яўляецца даслоўным перакладам з польскай мовы)
Media
Related items
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца