З 10 жніўня ў небе можна ўбачыць «слёзы святога Лаўрэнція»
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
Метэорны дождж працягнецца да 15 жніўня.
З 10 па 15 жніўня жыхары Беларусі і іншых краін змогуць убачыць метэорны дождж, які «падае» з каметы Свіфта-Тутля. Штогод Зямля перасякае арбіту «хвастатай зоркі» і ў атмасферу планеты трапляюць цвёрдыя часцінкі нябеснага цела. Як вядома, ад сутыкнення з паветрам яны разаграваюцца і згараюць, не далятаючы да зямлі, затое ствараюць прыгожае відовішча.
Астраномы рэкамендуюць ўглядацца ў неба пасля паўночы, калі высока над гарызонтам паднімаецца сузор'е Персей (таму метэорны паток таксама называюць Персеідамі). Метэоры будуць ляцець з паўночна-усходу.
Зорны дождж 10 жніўня часта называюць «слязьмі святога Лаўрэнція». З даўніх часоў у Італіі ў гэтую ноч ўзгадваюць пакуты каталіцкага святога, і падаючыя метэарыты сімвалізуюць слёзы Лаўрэнція падчас невыносных цялесных катаванняў. Па народнай легендзе, зоркі блукаюць па небе вечна і спускаюцца на зямлю толькі ў той дзень, калі памёр святы Лаўрэнцій, ствараючы атмасферу чараўніцтва і здзяйсненні цудаў.
Св. Лаўрэнцій быў дыяканам Рымскай Царквы ў час папы Сікста II. Загадваў царкоўнай маёмасцю і апекаваў бедных. У часы ганенняў кесарам Валяр'янам, прадбачачы свой скон, раздаў царкоўную маёмасць бедным. Праз некалькі дзён пасля смерці папы Сікста прэфект Рыма захацеў канфіскаваць царкоўную маёмасць. Лаўрэнцій сабраў бедных і адказаў яму: «Вось сапраўднае багацце Царквы». Паводле легенды, быў закатаваны на распаленай рашотцы 10 жніўня 258 г. У гэты дзень штогод імя святога Лаўрэнція памінаецца ў Рымскім Каноне.
Related items
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу