У Мінску адбудзецца Фэст хрысціянскай музыкі "Бог Жыве!"
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Канцэрт прымеркаваны да трохгоддзя "Няспыннай малітвы за Беларусь".
15 красавіка, на трэція ўгодкі "Няспыннай малітвы за Беларусь", у Мінску пройдзе Фэст хрысціянскай музыкі "Бог Жыве!". Канцэрт адбудзецца ў гатэлі "Манастырскі" (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6) а 17-й гадзіне з удзелам вядомых гуртоў і выканаўцаў розных канфесіяў. У прыватнасці, выступяць удзельнікі каталіцкага Rybyproject, творчага калектыва баптыстаў Carpen Diaz, гурта "Зоркі забылі заззяць", а таксама - Віктар Козел ("Тэзаўрус") і Зміцер Цярэнцьеў. Уваход вольны.
"Няспынная малітва за Беларусь" - бестэрміновая кругласуткавая эстафетная малітва за краіну і народ. Гэта ініцыятыва простых вернікаў розных канфесій, у тым ліку католікаў.
Tagged under
Related items
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі