Апублікавана праграма каталіцкага фэсту ў Будславе-2018
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Свята ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці пройдзе 1-2 ліпеня.
У 2018 годзе ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1-2 ліпеня. Самыя маштабныя святкаванні беларускіх католікаў будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі - «надзеі Касцёла і грамадства». Праграму фестывалю апублікаваў афіцыйны сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі Сatholic.by.
С вечера 29 июня смотрите трансляцию с пилигримок и онлайн-видео из Будслава на этой странице >>>
1 ліпеня
- 13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM
- 18.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
- 20.00 — Набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-каталіцкай Царквы)
- 20.30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)
- 21.30 — Рахунак сумлення
- 22.30 — З моладдзю ў малітве
- 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяя абраза Маці Божай Будслаўскай
- 24.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)
2 ліпеня
- 02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
- 02.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
- 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)
- 07.00 — Фацімскі Ружанец
- 08.30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)
- 10.00 — Сужэнскія сустрэчы
- 10.20 — прэзентацыя Новаго Запавету на беларускай мове
- 11.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)
На заканчэннне ўрачыстасці — Апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.
Last modified onЧацвер, 28 Чэрвень 2018 19:28
Tagged under
Related items
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры