Відэа: дзясяткі дзяцей з Беларусі павіншавалі Папу Францішка з Днём нараджэння
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У шчучынскай парафіі ўжо каля 25 гадоў моляцца аб прыездзе Пантыфіка ў Беларусь
Вернікі рыма-каталіцкай парафіі святой Тэрэзы Авільскай у беларускім Шчучыне павіншавалі Папу Рымскага Францішка з Днём нараджэння і запісалі кароткі, але яскравы відэаролік. Цікава, што ўжо на працягу амаль 25 гадоў у гэтай парафіі кожны 13-ы дзень месяца - ва ўспамін Маці Божай Фацімскай - моляцца аб прыездзе Папы ў Беларусь, распавёў Katolik.life Віталій Слука SP, айцец піяр, які служыць для моладзі ў Шчучыне.
Нагадаем, 17 снежня Францішку споўнілася 82 гады. У гэты дзень у Ватыкане не было запланавана ніякіх спецыяльных мерапрыемстваў. Раніцай Папа служыў Эўхарыстыю ў капліцы Дома св. Марты, а затым прыняў на аўдыенцыі некалькі грамадскіх дзеячаў, праваабаронцаў і біскупаў. А напярэдадні Францішка павіншавалі з Днём нараджэння дзеці з дыспансэра Святой Марфы. Гэтая Ватыканская структура аказвае педыятрычную дапамогу маленькім пацыентам з усяго свету, незалежна ад этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці іх бацькоў. Госці павіншавалі біскупа Рыма з 82-м днём нараджэння і Божым Нараджэннем і падарылі яму вялікі торт.
Media
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца