BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чаму Папа Рымскі пагадзіўся на праўку ў «Ойча наш»?

Гаворка ідзе пра адзін спрэчны радок: «...і не ўводзь нас у спакусу»

Свецкая сусветная прэса 6 чэрвеня паведаміла пра тое, што Папа Рымскі Францішак дазволіў змяніць англамоўны тэкст галоўнай хрысціянскай малітвы «Ойча наш». Насамрэч гаворка ідзе пра новую рэдакцыю Імшала (богаслужбовай кнігі) на італьянскай мове, якую зацвердзіў Пантыфік, і ў якой ёсць змены некаторых малітваў. Нагадаем, раней французскі епіскапат зацвердзіў новы пераклад гэтай малітвы, а кіраўнік Каталіцкай царквы пагадзіўся з тым, што малітва першапачаткова была няправільна перакладзеная > Гаворка ідзе пра адзін спрэчны радок: «...і не ўводзь нас у спакусу». Зараз у новым Місале яна будзе гучаць «...не дай нам паддацца спакусе».

- Гэта не Бог уводзіць мяне ў спакусу, каб потым убачыць, як я ўпаў. Нябесны Айцец не робіць гэтага. Нябесны Айцец дапамагае неадкладна ўстаць. Гэта д'ябал уводзіць нас у спакусу, гэта ягоныя дзеянні, - сказаў Папа Францішак.

Паводле яго, адказнасць за спакусу верніка ускладаецца на сатану, а не на Бога. Гасподзь, наадварот, дапамагае ад яе пазбавіцца. Бог дазваляе нам адчуваць спакусу, але мы павінны самі зрабіць выбар.

Паведамляецца, што новай рэдакцыі Місала папярэднічалі 16 гадоў даследаванняў біблейскіх тэкстаў. Багасловы прыйшлі да высновы, што першапачатковы тэкст малітвы, прамоўлены Езусам Хрыстом на арамейскoм мове, мог быць скажоны пасля перакладу на грэчаскую і наступнага перакладу на іншыя еўрапескія мовы.

Як паведамляў Katolik.life раней, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што ў Беларусі і Расіі змяніць малітву «Ойча наш» будзе складана > Вось як яна цяпер гучыць па-беларуску:

Ойча наш, каторы ёсць у небе,

свяціся iмя Тваё,

прыйдзi Валадарства Тваё,

будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння,

і адпусцi нам правіны нашы,

як i мы адпускаем вiнаватым нашым,

і не ўводзь нас у спакусу,

але збаў нас ад злога.

Last modified onПятніца, 07 Чэрвень 2019 17:53
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць