Папа Рымскі ўзнагародзіў беларуску за пераклад Новага запавету
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Крыж "За заслугі перад Касцёлам і Пантыфікам" у Беларусі маюць усяго некалькі чалавек
Доктар біблійнай тэалогіі Марына Пашук была ўзнагароджана высокай папскай адзнакай – крыжам “Pro Ecclesia et Pontifice”. Супрацоўніца Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі доўгія гады займаецца перакладам на беларускую мову літургічных тэкстаў. У тым ліку і дзякуючы яе намаганням два гады таму выйшаў афіцыйны каталіцкі пераклад Новага Запавету на беларускую мову.
“Яго мы імкнуліся рабіць паводле перакладчыцкіх прынцыпаў, якія прапануе Кангрэгацыя. Таму арыентаваліся, каб гэта быў пераклад з арыгінальных моваў, каб ён таксама адпавядаў тэалагічным нормам, нашай беларускай тэрміналогіі. Гэта было складана, але ўсё ўдалося рэалізаваць”, - падкрэсліла доктар біблійнай тэалогіі.

“Гэта адзнака таксама ад людзей, таму што яны доўга чакалі гэтага выдання. І кніга павінна дапамагчы разумець тэкст, ажывіць яго, каб паўплываў на жыццё”,- падкрэсліла Марына Пашук.
Крыж “За паслугі перад Касцёлам і Пантыфікам” у Беларусі маюць усяго некалькі чалавек. Высокая ўзнагарода хоць і знайшла свайго чарговага героя, але для беларускай перакладчыцы гэта толькі стымул працягваць місію. Цяпер калектыў Секцыі працуе над перакладам Старога Запавету. Марына Пашук спадзяецца, што сучаснікам хутка давядзецца ўзяць у рукі і разгарнуць поўны пераклад Святога Пісання на беларускую мову.
Last modified onАўторак, 24 Верасень 2019 14:02
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся