BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Палеская святыня: выйшаў фільм пра Юравіцкі абраз [відэа]

Археолагі зрабілі сенсацыйнае адкрыццё пры працах у былым езуіцкім кляштары

Дакументальны фільм гомельскай рэжысёркі Марыі Булавінскай распавядае пра старажытныя Юравічы, дзе працягваюць аднаўляць езуіцкі кляштар, але ўжо ў якасці праваслаўнага манастыра. Юравічы вядомыя цудадзейным абразам Божай Маці, які патрапіў у польскі Кракаў. Ікона асабліва шануецца вернікамі двух канфесіяў Беларусі: праваслаўнымі і католікамі, якія вераць, што святыня вернецца на палескую зямлю.

Чаму адзін з самых заможных і ўплывовых каталіцкіх ордэнаў прыбыў менавіта ў Юравічы, якое сенсацыйнае адкрыццё зрабілі археолагі і валанцеры, якія штогод прыязджаюць у Юравічы на раскопкі? Аб гэтым, а таксама пра іншыя цікавыя моманты распавядае паўгадзінны фільм «Палеская святыня», апублікаваны на канале «Белсат Гісторыя» у Божае Нараджэнне, якое католікі адзначаюць 25 снежня.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць