Арцыбіскуп Кандрусевіч: мітрапаліт Філарэт быў прыкладам і настаўнікам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама спачуванні з нагоды смерці былога прадстаяцеля БПЦ выказаў арцыбіскуп Антэ Ёзіч
Ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч скіравалі спачуванні з прычыны смерці Ганаровага патрыяршага экзарха Беларусі мітрапаліта Філарэта, які 12 студзеня адышоў у вечнасць.
Арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў, што стаўшы на чале Праваслаўнай царквы ў часы пераследу, мітрапаліт Філарэт сваім падзвіжніцкім служэннем за чатыры дзесяцігоддзі адрадзіў яе з попелу:
- Як верны слуга Царквы Хрыстовай мітрапаліт Філарэт здабыў высокую павагу як сваіх аднаверцаў, так і католікаў, і прадстаўнікоў іншых веравызнанняў, а таксама ўсяго беларускага грамадства. Спачылы прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы шмат увагі надаваў развіццю адносінаў з іншымі веравызнаннямі, у тым ліку з Каталіцкай царквой.
Арцыбіскуп Кандрусевіч прызнаўся, што мітрапаліт Філарэт шмат у чым стаў для яго прыкладам і настаўнікам, а ядналі іх повязі братняга сяброўства.
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч адзначыў, што адкрытасць спачылага мітрапаліта Філарэта да дыялогу вельмі паспрыяла развіццю і ўмацаванню ўзаемаразумення і братэрскіх адносін паміж Праваслаўнай і Рыма-Каталіцкай Цэрквамі. Паводле прадстаўніка Папы Рымскага, светлая памяць пра спачылага Уладыку захаваецца не толькі ў сэрцах верных сыноў і дачок БПЦ, але і застанецца на вечныя часы ў гісторыі ўсяго беларускага народа.
Паводле Catholic.by
Related items
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік