Відэа: бяздомных прышчапілі ад каронавіруса ў Ватыкане
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святы Пасад замовіў каля 10 тыс. доз вакцыны
20 студзеня 2021 г. раніцай у Ватыкане 25 рымскіх бяздомных атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
Вакцынацыя супраць COVID-19 праходзіць у ватыканскай Зале Паўла VI і каардынуецца Упраўленнем аховы здароўя і гігіены. Бяздомныя, якія прайшлі першую фазу вакцынацыі, карыстаюцца дапамогай і жыллём, прапанаванымі Апостальскай элемазінарыяй, якую ўзначальвае кардынал Конрад Краеўскі.
Як паведаміў Бруні, у бліжэйшыя дні будзе прышчэплена яшчэ адна група бяздомных. Адначасова ў Ватыкане працягваецца вакцынацыя работнікаў, якія раней заявілі аб гатоўнасці скарыстацца гэтай магчымасцю.
Ватыкан замовіў каля 10 тыс. доз вакцыны ў нямецкага вытворцы Biontech і яго партнёра з ЗША Pfizer. Гэтай колькасці павінна хапіць для супрацоўнікаў Апостальскай Сталіцы і застрахаваных у Ватыкане асоб і пенсіянераў.
Media
Related items
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі