У Беларусі зацверджана новая малітва - да Маці Божай Гомельскай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
Яе склаў біскуп Казімір Велікаселец
Малітву да Маці Божай Гомельскай склаў біскуп Казімір Велікаселец, цяперашні часовы Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Раней, нагадаем, іерарх служыў у Гомелі і займаўся будаўніцтвам новага касцёла. На месцы будоўлі працуе капліца парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Галоўны абраз капліцы і будучага касцёла - Маці Божай Гомельскай, як назваў яго біскуп Казімір.
Тэкст малітвы нядаўна зацвердзіў старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ксёндз доктар Ян Крэміс. Парафіянаў і ўсіх жадаючых запрашаюць штодня чытаць гэтую малітву пасля Ружанца. Плануецца, што ў парафіі надрукуюць карткі з абразом Маці Божай Гомельскай і тэкстам малітвы. Ён наступны:
Маці Божая Гомельская, Найсвяцейшая Панна Марыя, просім, будзь нашай дапамогай у зямным жыцці і выпрасі ў Пана Бога нам патрэбныя дары Святога Духа, каб мы жылі ў святасці, сталі перад Богам з чыстай душой і дасягнулі вечнага шчасця ў небе. Амэн.


Related items
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
Паводле Кананічнага права для таго, каб публічна карыстацца дадзенай малітвай (а тым больш друкаваць абразкі з тэкстам малітвы) трэба мець imprimatur (зацвярджэнне, дазвол біскупа). У Вашым выпадку трэба звяртацца ў Пінскую курыю да біскупа Антонія Дзям'янкі, далучыўшы тэкст і рэцэнзію малітвы.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу