За тыдзень на дапамогу «Радыё Марыя» беларусы пералічылі 7 тыс. рублёў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На просьбу адгукнуліся больш за 180 чалавек
Беларускаму прадстаўніцтву каталіцкага «Радыё Марыя» сабралі неабходную дапамогу ўсяго за тыдзень. Нагадаем, 6 жніўня рэдакцыя звярнулася з просьбай аб фінансавай дапамозе, і ўжо 13 жніўня неабходная сума была сабрана.
- З моманту, калі мы зрабілі свой заклік аб дапамозе, вы пералічылі на патрэбы радыё больш за 7000 рублёў, - паведамляецца на старонцы радыёстанцыі. - Больш за 180 чалавек ужо адгукнуліся, і ахвяраванні яшчэ прыходзяць на студыйны рахунак. Верым, што і надалей наша вялікая хрысціянская супольнасць не дазволіць свайму радыё знікнуць.
У паведамленні адзначаецца, што дзякуючы клопату вернікаў сёння радыё можа выплаціць заробкі супрацоўнікам, падаткі і адлічэнні ў ФСАН. Таксама засталіся сродкі на арэнду памяшкання.
Media
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца