На працы ў касцёле ў Будславе не хапае 400 тыс. рублёў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вядуцца актыўныя працы па ўмацаванні купалу і ўзвядзенні новага даху, збор ахвяраванняў працягваецца
На пазачарговым пленарным пасяджэнні біскупскай канферэнцыі 2 верасня заслухалі справаздачу аб ліквідацыі наступстваў пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Старшыня спецыяльнай камісіі біскуп Аляксандр Яшэўскі пазнаёміў з ходам прац па рэканструкцыі касцёла ў Будславе. Як зазначыў іерарх, яшчэ нестае прынамсі 400 тыс. рублёў, неабходных на завяршэнне этапу ўступнай кансервацыі, які папярэднічае працы па грунтоўнай рэстаўрацыі, паведамляе Catholic.by.
Нагадаем, фізічныя і юрыдычныя асобы ўжо пералічылі ахвяраванні на агульную суму звыш 1 млн рублёў. Гэтыя сродкі выкарысталі на аплату праектных і рамонтна-будаўнічых работ у касцёле, авансы падрадчыкам, экспертызы, закупку матэрыялаў і іншыя мэтавыя патрэбы.
Біскупы выразілі падзяку вернікам і ўсім ахвярадаўцам за малітоўную і матэрыяльную дапамогу. Збор ахвяраванняў працягваецца па рэквізітах >>>
Related items
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў