BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Будслаў аднаўляюцца масавыя пешыя пілігрымкі. Першая выйдзе з Баранавічаў

Апошнія два гады традыцыйныя паломніцтвы ў Нацыянальны санктуарый не праводзіліся

У беларускі Нацыянальны санктуарый у Будславе аднаўляюцца арганізаваныя пешыя пілігрымкі, якія не праходзілі апошнія два гады. Афіцыйнай прычынай была пандэмія каронавіруса. У 2020-м і 2021-м гадах паломнікі прыходзілі ў Будслаў толькі ў індывідуальным парадку.

Першая пілігрымка выйдзе 23 чэрвеня з Баранавічаў - рэгістрацыя ўжо адкрытая. Як стала вядома 23 траўня, арганізатары атрымалі афіцыйны дазвол для правядзення пешай пілігрымкі Баранавічы - Будслаў. Гэтая пілігрымка будзе ўжо 27-ай па ліку. Як і раней, за 9 дзён удзельнікам трэба прайсці амаль 300 кіламетраў, паведаміў у сваім Instagram дырэктар паломніцтва ксёндз Павел Рудзьман.

Фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 1-2 чэрвеня - а пакуль у пацярпелым ад пажара касцёле праходзяць аднаўленчыя працы. Звычайна ў Нацыянальны санктуарый прыходзілі пешшу тысячы паломнікаў з розных куткоў Беларусі. Аб арганізацыі іншых пілігрымак афіцыйна пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома аб правядзенні ў Мінску працэсіі Божага Цела пасля двухгадовага перапынку.

Last modified onПятніца, 17 Чэрвень 2022 17:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць