Прадстаўнік Ватыкана асвяціў у Навагрудку самы высокі над Беларуссю помнік
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Апостальскі нунцый выказаў надзею, што святы Міхал Арханёл будзе бараніць Беларусь ад злых духаў цемры. А да біскупа Гродзенскага звярнуліся з просьбай аб аб'яўленні Навагрудскага касцёла санктуарыем святога Міхала Арханёла, заступніка Беларусі.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч 3 чэрвеня ўпершыню наведаў Навагрудак, дзе асвяціў нядаўна ўсталяваную фігуру святога Міхала Арханёла. Нагадаем, гэтую фігуру можна назваць самым высокім над Беларуссю помнікам. Фігура ўстаноўлена на пляцоўцы перад каталіцкім храмам Святога Міхала Арханёла, які таксама намаляваны на гербе Навагрудка.
Дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага Францішка цэлебраваў у касцёле святую Імшу разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам. Па словах пробашча парафіі ксяндза Юрыя Жэгарына, Апостальскі Нунцый у сваёй гаміліі адзначыў, што ўзвядзенне фігуры святога Міхала Арханёла стала адметнай, гістарычнай падзеяй не толькі для Навагрудка, але і для Беларусі:
«Бо святы Міхал Арханёл з'яўляецца заступнікам Касцёла ў Беларусі і таксама – горада-дзяржавы Ватыкан. Арцыбіскуп Антэ Ёзіч распавёў, што Папа Францішак асвяціў фігуру святога Міхала Арханёла ў Ватыканскіх садках, і выказаў надзею, што ён будзе абараняць Беларусь ад злых духаў цемры».
Дарэчы, падчас святой Імшы ў прысутнасці Нунцыя да ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі была накіравана просьба аб аб'яўленні Навагрудскага касцёла санктуарыем святога Міхала Арханёла, апекуна Беларусі.
«Дзякую Богу і ўсім, хто аказаў дапамогу, каб фігура святога Міхала Арханёла ўзвышалася над Беларуссю», – напісаў на сваёй старонцы пробашч парафіі ксёндз Юрый Жэгарын і апублікаваў фота.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Падчас свята падкрэслілі, што менавіта фігура святога Міхала Арханёла стала самым высокім над Беларуссю помнікам, і гэта сімвалічна.
Акрамя таго, у Навагрудку прайшла невялікая канферэнцыя, прысвечаная святому Міхалу Арханёлу. Даклады прачыталі айцец Міхал Ярмашкевіч, дамініканец з Віцебска – пра анёлаў у вучэнні святога Тамаша Аквінскага, і ксёндз Віталь Сідорка з Ліды – пра шанаванне святога Міхала Арханёла ў духоўнай традыцыі Касцёла.
Media
Related items
-
У Беларусі адмовяцца ад святкавання Хэлоўіна і Дня святога Валянціна
-
Што распавядалі па ТБ пра Чырвоны касцёл ды іншыя святыні 25 гадоў таму? У сетку выклалі аблічбаваныя запісы
-
«Нам не назвалі прычыну». Год таму закрылі Чырвоны касцёл у Мінску
-
Ватыкан наведала жонка беларускага Нобелеўскага лаўрэата, які знаходзіцца ў зняволенні
-
Склад каталіцкай Caritas з гуманітарнай дапамогай атакавала РФ у Львове