BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Структура БПЦ вядзе паблік па-беларуску і атрымлівае «лайкі»

Гэта Радашковіцкае благачынне Маладзечанскай епархіі, якое пачало публікаваць некаторыя допісы па-беларуску.

Адна з нямногіх структур Беларускай праваслаўнай царквы, якая падае інфармацыю пра сваю дзейнасць на беларускай мове, – Радашковіцкае благачынне Маладзечанскай епархіі. Гэтая рэлігійная арганізацыя мае старонку ў сацсетцы і час ад часу робіць пасты па-беларуску.

Напрыклад, нядаўна благачынне паведаміла:

«З благаславення Епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, малітвамі старца протаіерэя Іаанна Іванавіча Крупко, а таксама намаганнямі і працай настаяцеля іерэя Віталія Чарнюка ды прыхаджан – над Дубраўскай царквой узнесся новы купал і святы Крыж, благаслаўляючы людзей і наваколле. Віншуем Дубраўскую парафію з гэтай значнай падзеяй!»

Паведамленні на беларускай мове, паводле нашых назіранняў, пачалі з'яўляцца на старонцы благачыння са жніўня 2023 года.

Наш канал у Telegram – толькі цікавае і важнае. Падпісацца >

Відаць, што такая ініцыятыва веруючым падабаецца – часам, беларускамоўным допісам падпісчыкі часцей ставяць лайкі. Адміністратарам старонкі пазначаны протаіерэй Фама Шаплыка.

 

Media

Last modified onАўторак, 07 Лістапад 2023 17:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць