#НасустрачРаству – праводзім Адвэнт разам з грэка-католікамі Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Штодзень у сацсетках публікуюцца разважанні іерарха, якія дапамагаюць падрыхтавацца да Божага Нараджэння.
Рыма-каталіцкія вернікі 3 снежня ўваходзяць у Адвэнт – час радаснага чакання і духоўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. Прапануем гэты час праводзіць у тым ліку і з грэка-католікамі Беларусі, якія на сваіх старонках у сацсетках пачалі цыкл адпаведных публікацый.
Штодзённа ў Facebook і Вконтакте з'яўляюцца разважанні на тэму прыходу ў свет Збаўцы аўтарства грэка-каталіцкага іерарха Ўладыкі Багдана Дзюраха – Апостальскага экзарха ў Нямеччыне і краінах Скандынавіі. Кожнае разважанне ў перакладзе на беларускую мову мае пэўную тэму і заканчваецца адпаведнай малітвай.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Паколькі ў грэка-католікаў час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння ахоплівае больш працяглы перыяд – налічвае 40 дзён і мае назву «Піліпаўскі пост» – публікацыі з разважаннямі пачаліся раней Адвэнту. Знайсці цяперашнія і ранейшыя публікацыі, а таксама сачыць за будучымі, можна з дапамогай хэштэга #НасустрачРаству
Media
Related items
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі