BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мама траіх дзяцей вядзе паблік з адным падпісчыкам. Для чаго?

Вольга працавала дворнiкам, пекарам, бухгалтарам, экскурсаводам, а цяпер робіць пераклады на беларускую мову, бо хоча дзяліцца Святлом, якое спазнала.

Новую старонку ў сацыяльнай сетцы выпадкова заўважыў Katolik.life – беларускамоўны паблік зацікавіў тым, што ён актыўна запаўняецца якасным хрысціянскім кантэнтам, аднак допісы не маюць ніякіх рэакцый і праглядаў. Ад часу стварэння і да моманту напісання гэтага артыкула старонка мела ўсяго аднаго падпісчыка, прычым, гэта сам аўтар пабліка. Магчыма, цяпер падпісчыкаў стане больш.

Зацікавіла, чаму чалавек аддае так шмат свайго часу дзеля запаўнення старонкі, у якой няма чытачоў, таму мы звярнуліся да аўтара пабліка, Вольгі, з просьбай распавесці пра сябе і сваю справу.

Аказалася, што Вольга – каталіцкая верніца з Мінска, мама траіх дзяцей, мае інваліднасць, таму не можа працаваць. У свой час яна спазнала, што Бог ёсць Любоў і Святло, і захацела падзяліцца гэтым з іншымі:

«Раблю старонку для таго, каб паглыбляць сваю веру i пашыраць яе мiж людзьмi. Дзялюся ëю, каб людзi разумелi, што ëсць сапраўдныя Святло i Любоў. Iдэя прыйшла такая таму, што шмат памiж намi, людзьмi, цемры, брат забiвае брата, здзекуецца».

За сваё жыццё Вольга змяніла шмат прафесій – яна распавяла, што была дворнiкам, пекарам, бухгалтарам, перакладчыкам, экскурсаводам. Але цяпер не можа працаваць:

«Я стала інвалідам з-за здзекаў, якія чынілі са мною, яны прывялi да цяжкой траўмы. Але я не хачу нiкога вiнавацiць, бо лiчу, што кожнаму даецца менавiта тое, што яму неабходна. І гэта зрабiла мяне мацнейшай, магчыма, дало ў чымсьці іншае разуменне жыцця».

Вольга гаворыць, што да веры прыйшла яшчэ ў дзяцінстве, і ўжо маленькай размаўляла са святарамi, цiкавiлася, хто такi Бог:

«Я знайшла адказ: Бог – гэта Любоў i Святло, i Ён заўжды побач. Магчыма, мая старонка некаму дапаможа знайсцi свой шлях да Бога».

Вольга не проста перадрукоўвае тэксты з іншых старонак, але нават сама перакладае:

«Бяру дзесьцi з малiтоўнiкаў, дзесьцi перакладаю з польскай, рускай, лiтоўскай, iтальянскай моваў з часопiсаў, газет. Штосьцi з iнтэрнета. Выбiраю малітвы згодна з тымі падзеямі, якiя адбываюцца ў жыццi Касцëла на гэты момант. Напрыклад, першая субота месяца – гэта дзень, прысвечаны сэрцу Марыi, i цяпер iдзе дзевяцiдзëнная навэнна да Мацi Божай перад святам Беззаганнага Зачацця, якое будзе 8 снежня».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Акрамя малітваў Вольга размяшчае на старонцы «Святло Бога» вершы, фільмы, кнінгі, тлумачэнні праўдаў веры – з адмысловымі хэштэгамі.

Media

Last modified onСубота, 09 Снежань 2023 12:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць