У касцёлах пачаліся незвычайныя службы – Рараты. Вось як яны праходзяць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святыя Імшы пры свечках на ўзыходзе сонца праходзяць толькі раз у год – у перыяд Адвэнту. Што яны сімвалізуюць, чаму так называюцца і ў чым іх сэнс?
У снежні, у перыяд Адвэнту – часу падрыхтоўкі да Раства і прыйсця Хрыста, у рыма-каталіцкіх храмах праходзяць незвычайныя святыя Імшы – Рараты. Гэта спецыяльныя службы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю.
Звычайна раратнія святыя Імшы адпраўляюць у 6-7 гадзін раніцы – у такі ранні час у касцёлах збіраюцца дзясяткі вернікаў, асабліва запрашаюць на гэтыя службы дзяцей і моладзь.
«Адвэнт – гэта час, калі Касцёл асабліва не спіць у чаканні прыходу Месіі. Духоўна вучымся перажываць Яго трэцяе прыйсце – паміж першым і другім: у Слове, у сакрамэнтах і ў нашай штодзённай гісторыі. Рараты дапамагаюць абудзіць у сабе дух чакання і сілкаваць сваё сэрца Словам і Нябеснай Ежай – Святой Камуніяй», – патлумачыў святар.
Раратнія святыя Імшы праходзяць на ўзыходзе сонца. Яго чаканне сімвалізуе чаканне прышэсця Хрыста. Рараты пачынаюцца ў змроку, кожны вернік трымае запаленую свечку, а падчас гімна «Хвала на вышынях Богу» ў храме ўключаюць святло.
Яшчэ адна асаблівасць Раратаў – свечка, якая стаіць ля алтара і сімвалізуе Найсвяцейшую Дзеву, якая як ранішняя зара абвясціла ўзыход Сонца Ісціны – Езуса Хрыста. А сваю назву Імшы атрымалі ад першага радка песні на латыні, якая спяваецца на ўваход святара: «Rorate coeli desuper» – «Крапіце, нябёсы, з вышыняў».
Сабралі фота і відэа з сацсетак пра тое, як праходзяць Рараты ў мінскай архікатэдры, пінскім кафедральным касцёле і ў храме ў Мёрах.
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся