BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Перадалі прадукты, вопратку, лекі». Святар з Валожына – ужо месяц за кратамі

Ні пра сутнасць справы, ні пра абвінавачванне, ні пра стан здароўя арыштаванага пробашча не паведамляе нават адвакат.

Прайшоў амаль месяц з часу зняволення пробашча каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў Валожыне ксяндза Генрыха Акалатовіча. Нагадаем, яго затрымалі 16 лістапада, ва ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай). З таго часу пра святара амаль нічога не вядома: афіцыйныя органы так і не даюць інфармацыі, не паведамляюцца ні абставіны справы, ні тое, у чым абвінавачваюць святара, не было нават афіцыйных звестак пра яго затрыманне. Не валодаюць дакладнай інфармацыяй і ў Касцёле, але просяць не забываць аб малітве за ксяндза Генрыха.

Кампетэнтная крыніца распавяла Katolik.life пра тое, што нават адвакат нічога не паведамляе ні пра сутнасць справы, ні пра абвінавачванне, ні пра стан здароўя святара, які мае цяжкія хваробы і вымушаны прымаць шмат лекаў. Верагодна, адвакату давялося даць падпіску аб неразгалошванні.

Вядома толькі пра тое, што ў ізалятары для ксяндза Генрыха нарэшце прынялі перадачу з прадуктамі, цёплай вопраткай і лекамі – пасля таго, як быў зменены ягоны статус і была выбрана мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Тыя, хто хацеў бы падзяліцца якой-небудзь інфармацыяй пра святара, могуць зрабіць гэта бяспечным спосабам: пакінуць каментар унізе гэтага артыкула – ён не будзе апублікаваны, а патрапіць да рэдактара, і ананімнасць аўтара каментара будзе захавана. Пры жаданні можна пакінуць кантакты для сувязі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Нагадаем, ксёндз Генрых Акалатовіч – вядомы і паважаны ў Беларусі святар, які яшчэ з савецкіх атэістычных часоў дапамагаў адраджаць Каталіцкую царкву ў рэгіёнах. Не раз станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўнай прэсы, у адным з матэрыялаў падкрэслівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску не толькі ў парафіі, але і дома.

Фота: скрыншот відэа-інтэрв'ю ксяндза Генрыха дзяржаўнаму тэлеканалу СТБ

Last modified onЧацвер, 14 Снежань 2023 12:57
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць