BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Яшчэ раз пра тое, навошта католікі пішуць крэйдай на дзвярах, які надпіс правільны і што азначае

Паколькі многія да гэтага часу замест C + M + B пішуць K + M + B, сабралі інфармацыю пра тое, што менавіта азначае надпіс, і які сэнс нясе гэтая традыцыя.

У свята Аб'яўлення Пана або Трох каралёў (трох вешчуноў, трох мудрацоў), які ў Каталіцкай царкве адзначаецца 6 студзеня, вернікі асвячонай на Імшы крэйдай абнаўляюць на дзвярах сваіх дамоў надпіс C + M + B з нумарам распачатага года. Аднак апытанні і дыскусіі ў сацсетках паказалі, што далёка не ўсе католікі дагэтуль разумеюць сэнс гэтага надпісу і яго значэнне, таму некаторыя выкарыстоўваюць няправільны варыянт і скажаюць сэнс традыцыі, або ўвогуле робяць рытуал дзеля рытуалу.

Перш за ўсё адзначым, што надпіс варта наносіць не на ўнутраным, а на вонкавым баку дзвярэй – каб яго бачылі іншыя людзі. Чаму – пра гэта гавораць словы малітвы на благаслаўленне крэйды, якія прамаўляе святар:

«Благаславі гэтую крэйду для абазначэння дзвярэй нашага жылля, у якім мы прынялі святло Твайго аб'яўлення. Зрабі нас усё больш бачным святлом для людзей, якія цябе шукаюць».

Гэтая просьба паказвае і на сэнс традыцыі – надпіс з'яўляецца знакам таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне і яны адкрытыя на дапамогу іншаму чалавеку, хочуць несці людзям святло Божае.

«То бок надпіс з'яўляецца вонкавым знакам вызнавання нашай веры: з дапамогай яго паказваем, што мы хрысціяне, што маё жыццё належыць Госпаду. А калі няверуючыя суседзі не разумеюць і на злосць сціраюць надпіс, можна ім растлумачыць ягоны сэнс, прапанаваць сваю дапамогу словам і справай. Альбо намаляваць літары фарбай :) Наогул, крэйду не трэба выкідваць, а захоўваць увесь год, каб зноўку пісаць літары. У крайнім выпадку замест іх можна накрэсліць крыжык з нумарам года», – патлумачыў святар.

А азначае гэты надпіс, паводле самай глыбокай традыцыі, фразу на латыні «Christus Mansionem Benedicat» (Няхай Хрыстос дабраславіць гэты дом). Менавіта таму правільны варыянт – C + M + B – з першымі літарамі лацінскіх слоў.

Дадатковы сэнс надпісу нясе тое, што такія ж літары з'яўляюцца першымі ў імёнах на латыні тых самых трох мудрацоў, якія прынеслі дары немаўляці Езусу – Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, паколькі гэтыя мудрацы былі першымі язычнікамі, якія знайшлі шлях да жывога Бога і прыйшлі пакланіцца Хрысту.

Але прадстаўляць надпіс толькі як зашыфроўку імёнаў мудрацоў няслушна, і менавіта з-за гэтага ўзнікла блытаніна, якая прыйшла да нас з Польшчы. Імя Caspar па-польску пішацца Kacper, таму ў Польшчы часта можна сустрэць надпісы K + M + B, якія змяняюць сэнс традыцыі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

І дадамо, што знакі «+» паміж літарамі – гэта не «плюсікі», а «крыжыкі» – то бок знакі дабраславення. Адпаведна, і знак «=» пасля літар ставіць не трэба :)

Last modified onСубота, 06 Студзень 2024 21:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць