BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У 21 – са святым. Вернікі падтрымалі флэшмоб у Фэйсбуку

Беларускі святар апублікаваў фота, на якім ён у свой 21 год сустрэўся з Папам Рымскім Янам Паўлам II.

Флэшмоб, запушчаны ў Фэйсбуку, выклікаў шмат пазітыўных рэакцый карыстальнікаў. Віртуальныя сябры сталі выкладваць фота, на якіх яны ва ўзросце 21 года – маладыя, прыгожыя, поўныя надзеі. Такая акцыя прысвечана юбілею платформы, якой споўнілася 20 гадоў. Адпаведна, цяпер сацсетцы пайшоў 21-ы год, таму карыстальнікі і сталі дзяліцца сваімі здымкамі ў такім узросце.

Паводле іншай версіі, масавы флэшмоб пачаўся з Instagram, дзе першым сваё фота ў 21-гадовым узросце размясціў амерыканец Даміян Раф (Damian Ruff) і прапанаваў гэта зрабіць астатнім.

Удзел у флэшмобе прынялі і многія хрысціянскія вернікі, у тым ліку святары. Напрыклад, пробашч гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі айцец Андрэй Крот выклаў фота, дзе ён у свой 21 год – разам з Папам Рымскім Янам Паўлам II, пазней прызнаным святым.

Гэта фота зроблена 5 траўня 1998 года, калі беларускія грэка-католікі – супрацоўнікі газеты «Царква» (яшчэ на фота айцец Ігар Кандрацьеў і Ігар Бараноўскі) разам з тады яшчэ Апостальскім візітатарам архімандрытам Сяргеем Гаекам – удзельнічалі ў прыватнай аўдыенцыі ў Святога Айца ў Ватыкане. Яна адбылася пасля святой Імшы ў прыватнай капліцы Пантыфіка.

Папу Яну Паўлу II пілігрымы тады распавялі пра жыццё, здабыткі і планы беларускіх грэка-католікаў, азнаёмілі з апошнімі выданнямі, падрыхтаванымі рэдакцыяй «Царквы». У гэтай газеце мы і прачыталі пра тую гістарычную падзею.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Таксама сваё фота ў 21 год выклаў ксёндз Ігар Лашук, які цяпер служыць пробашчам парафіі ў Стоўбцах.

Media

Last modified onАўторак, 06 Люты 2024 19:26
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць