BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Баранавічах не далі дазвол католікам на правядзенне гарадскога Крыжовага шляху

Вернікі разважаюць, што стала прычынай: масавыя гулянні з нагоды «Масленіцы» ў той жа дзень ці магчымыя недакладнасці пры падачы заяўкі.

Паводле шматгадовай традыцыі ў Пятую нядзелю Вялікага посту каталіцкія вернікі Баранавічаў праводзяць агульнагарадскі Крыжовы шлях. Аднак сёлета мясцовыя ўлады не далі дазвол на правядзенне мерапрыемства, якое планавалася на 17 сакавіка.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма, і прычына адмовы не названая, але гэту тэму абмяркоўваюць у парафіяльных чатах і разважаюць пра тое, ці не звязана такое рашэнне з тым, што на той жа дзень у райцэнтры запланаваны масавыя гулянні з нагоды «Масленіцы».

Крыжовы шлях (набажэнства, падчас якога вернікі ўшаноўваюць падзеі Мукі Хрыста) па вуліцах горада стаў своеасаблівай візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў. У велічнай працэсіі сотні вернікаў ішлі па цэнтральнай частцы горада, разважаючы над прыпынкамі Крыжовага шляху. Мужчыны неслі на плячах вялікі цяжкі крыж – знак збаўчай мукі і смерці Езуса Хрыста, вернікі маліліся за Касцёл, Бацькаўшчыну, розныя групы людзей.

Але сёлета Пятая нядзеля Вялікага посту ў католікаў супала з апошнім днём перад пачаткам Вялікага посту ў праваслаўных. Звычайна на гэту дату прызначаюць Масленічныя гулянні, якія аднак, не маюць амаль нічога агульнага з хрысціянствам – болей за тое, падчас такіх мерапрыемстваў практыкуюць паганскія абрады. У прыватнасці, праграма «Масленіцы» ў Баранавічах уключае спальванне пудзіла, а таксама разнастайныя забавы, спаборніцтвы, выставы.

Улады маглі не ўзгадніць прапанаваны маршрут Крыжовага шляху, які звычайна стартуе ад касцёла Узвышэння Святога Крыжа, размешчанага недалёка ад парку 30-годдзя ВЛКСМ, дзе з раніцы да вечара ў нядзелю будуць ладзіць гулянні.

Відавочна, што часу для планавання іншага маршрута і падачы новай заяўкі ўжо не дастаткова – калі б пытаннем заняліся раней, магчыма, яго атрымалася б вырашыць станоўча. Таксама быў бы час і на тое, каб выправіць верагодныя фармальныя недакладнасці, на якія маглі спаслацца ўлады пры адмоўным адказе на просьбу аб правядзенні мерапрыемства.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 13 Сакавік 2024 12:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць