Топ-3 фота незвычайнага афармлення касцёлаў на Адвэнт
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У парафіях Беларусі благаславілі адвэнтавыя вянкі, якія вернікі зрабілі сваімі рукамі.
У каталіцкіх парафіях Беларусі 1 снежня, на пачатак Адвэнту – радаснага чакання Прыйсця Збаўцы – благаславілі адвэнтавыя вянкі, якія вернікі зрабілі сваімі рукамі. Гэтыя вянкі з чатырма свечкамі яны будуць выкарыстоўваць дома для сямейнай малітвы (фота ніжэй – парафіі ў Варнянах).
Таксама адвэнтавыя вянкі разам з іншым аздабленнем алтара з'явіліся ў касцёлах. Паводле парафіяльных старонак у Instagram мы выбралі топ-3 самага незвычайнага аздаблення.
Домікі ў касцёле ў Пружанах сімвалізуюць не толькі ўласныя дамы і кватэры, але і сэрцы, якія чакаюць Божага Нараджэння.
У санктуарыі ў Лагішыне з дзён Адвэнту склалі гадзіннік, а ў касцёле святога Францішка Асізскага ў Мінску для адвэнтавых свечак зрабілі стылёвыя падсвечнікі, якія добра ўпісаліся ў канцэпцыю афармлення ўсяго храма.
Media
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?