Мінская моладзь распрацавала шпалеры для смартфонаў на Адвэнт
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Усяго даступна восем варыянтаў малюнкаў пад розныя памеры экранаў.
Душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прадставіла шпалеры на Адвэнт для смартфона. Маладыя католікі распрацавалі арыгінальныя стылёвыя малюнкі з надпісамі на беларускай мове:
«Дзелімся цудоўнымі шпалерамі для тэлефона, каб яны нагадвалі вам пра важны час Адвэнту і Божага Нараджэння».
Усяго даступна восем варыянтаў малюнкаў, у тым ліку – з календаром на беларускай лацініцы, з цытатай з Бібліі: «Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе знайсці сябе, клічце Яго, пакуль Ён блізка».
Усе шпалеры выкладзены ў двух фарматах – пад розныя памеры экранаў смартфонаў (глядзіце ніжэй).
Спампаваць малюнкі ў добрай якасці можна ў каментарах да гэтага паведамлення на канале душпастырства.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
- У 140 парафій Беларусі даставяць Бэтлеемскі агонь, хоць узяць яго ў Палесціне не атрымалася
- У касцёлах пачаліся асаблівыя службы – Рараты. Як яны праходзяць, паказалі ў Пінску
- Топ-3 фота незвычайнага афармлення касцёлаў на Адвэнт
- Упершыню ў Мінску можа з'явіцца «Нэакатэхуменальны шлях»
- Студэнты-католікі Мінска атрымалі благаслаўленне на навучальны год