Дзе і як адзначыць Дзень святога Валянціна? У адзіным у Беларусі касцёле ў ягоны гонар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Узначаліць свята ў парафіі ў Смалявічах біскуп Андрэй Зноска.
Адпуст святога Валянціна адбудзецца ў нядзелю 16 лютага ў Смалявічах Мінскай вобласці. Тут знаходзіцца адзіны ў Беларусі касцёл, які мае тытул Святога Валянціна і штогод збірае мясцовых вернікаў і гасцей, якія жадаюць па-хрысціянску адзначыць «дзень закаханых».
Свята перанеслі з 14 лютага на выходны, каб больш вернікаў змаглі паўдзельнічаць у адпусце.
У гэты дзень цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы аб 11-й гадзіне ўзначаліць дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Як гаворыцца ў аб'явах парафіі, падчас Імшы вернікі будуць маліцца ў інтэнцыях да святога Валянціна, якія цяпер збіраюць на спецыяльных картках.
Затым дзеці пакажуць сцэнку, а пасля адбудзецца святочны абед – удзельнікаў адпусту просяць прыносіць з сабой стравы, каб частаваць адзін аднаго.
Нагадаем, святы Валянцін – гэта біскуп і пакутнік, адпачатку папулярнае ў народзе свята не мае ніякіх «антымаральных» рысаў, насуперак распаўсюджаным памылкам.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію