Што паглядзець у TikTok католіку? Варыянтаў не так шмат
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Прадстаўляем жывыя каналы, відэа якіх набіраюць шмат праглядаў і рэакцый.
На самай папулярнай платформе каталіцкі кантэнт, на жаль, прадстаўлены вельмі слаба. Некаторыя каналы ўжо перасталі абнаўляцца. Але ёсць некалькі праектаў беларускіх святароў і манахінь, якія рэгулярна выкладваюць новыя відэа, і яны становяцца папулярнымі.
Прадстаўляем жывыя каналы, відэа якіх набіраюць шмат праглядаў і рэакцый. Беларускія дамініканкі эфектыўна асвойваюць не толькі Instagram, але і TikTok. На гэтай відэа-платформе ролікі манахінь набіраюць да 60 тысяч праглядаў. У сваіх відэа на беларускай і рускай мовах сёстры адказваюць на простыя і актуальныя пытанні, даюць духоўныя парады, распавядаюць пра жыццё ў кляштары.
Звыш 100 тысяч праглядаў маюць відэа канала Pax TV – гэта праект мінскага святара ксяндза Юрыя Санько. Ягоныя ролікі – на рускай мове і прысвечаны пытанням веры, гісторыі і сучаснасці Каталіцкай царквы, знаёмству з духоўным і матэрыяльным светам.
Кароткія відэа з казаннямі некалькіх святароў і біскупаў размяшчае яшчэ адзін папулярны канал – Мужчын святога Юзафа ў Беларусі. Тут штодня выкладваюць свежы ролік.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны