Як сустрэлі Вялікдзень у касцёлах Беларусі: топ-7 відэа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі перажывалі літургію святла, абнаўлялі свой хрост, у некаторых парафіях адбыўся сакрамэнт хросту, а раніцай правялі рэзурэкцыйныя працэсіі.
«Хрыстос уваскрос!» – вітаюць адзін аднаго вернікі. Католікі Беларусі (а ў сёлета адначасова і праваслаўныя) у ноч з 19 на 20 красавіка пачалі святкаванне Вялікадня. На пасхальных вігіліях у касцёлах вернікі перажывалі літургію святла, абнаўлялі свой хрост, у некаторых парафіях адбыўся сакрамэнт хросту.
Пасля вячэрніх службаў, а таксама раніцай у Велікодную нядзелю ў касцёлах правялі рэзурэкцыйныя працэсіі.
Сабралі яркія моманты святкавання са сторыс у Instagram парафій святога Андрэя ў Нарачы, святога Францішка ў Мінску (там літургію ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч), Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мінскім мікрараёне Сухарава (хрост), святога Юзафа Рамесніка і Благаслаўленых Сясцёр Назарэтанак Мучаніц у Лідзе (спеў ва ўсходнім стылі), Езуса Міласэрнага ў Віцебску (на фота), Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Пінску, санктуарыя Маці Божай у Будславе.
Media
Related items
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі
-
Масленіца замест Казіміра: як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы