Святар распавёў пра здарэнне на трасе Мінск – Гродна і як яго ўратаваў Ружанец
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Быў такі моцны трэск, што я ў той момант падумаў: і шкла лабавога не будзе, і капоту таксама».
Пробашч парафіі ў Навагрудку ксёндз Юрый Жэгарын падзяліўся ў сацсетцы сведчаннем аб сіле малітвы Ружанца і здарэннем, якое адбылося з ім 21 кастрычніка. Нагадаем, гэтай малітве прысвечаны ў Каталіцкай царкве ўвесь месяц кастрычнік.
«Сёння быў у дарозе за рулём. Калі абмінаў грузавік на трасе М6, з верху прыцэпа сарваўся кавалак лёду, дзесьці 40 на 40 сантыметраў, і трапіў мне наўпрост у лабавое шкло пры хуткасці 120 кіламетраў у гадзіну», – распавёў святар.
Паводле яго, «быў такі моцны трэск, што я ў той момант падумаў: і шкла лабавога не будзе, і капоту таксама». Святар упэўнены, што менавіта малітва яго ўратавала:
«Але Маці Божая аберагла, шкло нават не трэснула (удар быў прама ў шкло) і аўтамабіль цэлы. У момант гэтага здарэння я маліўся на Святым Ружанцы. Бог нават захаваў не толькі аўто, але і мае нэрвы, што не спужаўся і не адчуў на сабе моцны стрэс. Хвала Езусу!»
Падкрэслім, што пацеры не проста віселі ў аўто, а ксёндз менавіта чытаў малітву Ружанца.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»
-
Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
-
Упершыню за доўгі час адправілі святую Імшу. Беларускія святары ў Ватыкане знаходзяцца «ў цішыні»
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч