BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Перад міжрэлігійным «Матчам міру» Марадона падарыў Папе футболку

У матчы ўдзельнічалі былыя і цяперашнія гульцы, якія прадстаўляюць розныя культуры і рэлігіі.

1 верасня на Алімпійскім стадыёне ў Рыме прайшоў міжрэлігійны футбольны «Матч за мір», які адбыўся па ініцыятыве Папы Францішка і сусветных зорак футбола. Яго галоўнай асаблівасцю стала тое, што каманды - у склад якіх увайшлі нямала чэмпіёнаў - былі не супернікамі, а саўдзельнікамі ў імя міру. У матчы ўдзельнічалі былыя і цяперашнія гульцы, якія прадстаўляюць розныя культуры і рэлігіі: будыйскую, хрысціянскую (каталіцкую і пратэстанцкую), габрэйскую, хіндзі, мусульманскую і сінтаісцкую.

Напярэдадні матчу легенда сусветнага футбола Дыега Марадона ўручыў Папе Францішку футболку зборнай Аргенціны з 10-м нумарам і імем «Францыска». Акрамя Марадоны ў гульні ўдзельнічалі Самюэль Это'о, Зінедзін Зыдан, Франчэска Тоці, Раберта Баджо, Алесандра Дэль П'ера, Джанлуіджы Буфон, Андрэй Шаўчэнка ды іншыя зоркі футбола.

Знакамітыя футбалісты праз гэтую падзею хочуць сказаць «не» войнам і канфліктам, якія сёння існуюць у свеце, адзначыў Папа Францішак:

- Спартыўнае падзея гэтага вечара з'яўляецца вельмі сімвалічным жэстам, якая паказвае, што магчыма будаваць культуру сустрэчы і мір ва ўсім свеце, у якім вернікі розных рэлігій, захоўваючы сваю ідэнтычнасць, могуць жыць разам у гармоніі і ўзаемнай павазе.

Пантыфік пажадаў, каб спорт спрыяў мірнаму і плённаму суіснаванню паміж усімі народамі, выключаючы любую дыскрымінацыю паводле расы, мовы і рэлігіі:

- Рэлігіі закліканы быць інструментам міру, ніколі нянавісці, таму што ў імя Бога заўсёды трэба спрыяць любові, - цытуе Ватыканскае радыё.

Last modified onАўторак, 02 Верасень 2014 12:07
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць