BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомельскі манах напісаў кнігу пра любоў і пустату

На старонках суседнічаюць Платон і блажэнны Аўгустын, Вяргілій і сучасная бабуля-прыхаджанка.

Маскоўскае выдавецтва «ОЛМА Медыя Груп» выпусціла кнігу насельніка Свята-Мікалаеўскага мужчынскага манастыра Гомеля архімандрыта Савы Мажука «Любоў і пустата. Запіскі манаха». Гэтая кніга працягвае серыю «Духоўны шлях». Глыбокая і адначасова ясная проза архімандрыта Савы - рэдкасць для сучаснай праваслаўнай літаратуры.

Кніга вядзе чытача скрозь стагоддзя і падзеі, каб прывесці да думкі: без Хрыста ўсё бессэнсоўна, а з Ім - усё цудоўна. На гэтых старонках суседнічаюць Платон і блажэнны Аўгустын, Вяргілій і сучасная бабуля-прыхаджанка, вялебныя Антоній Вялікі і Ісаак Сірын.

Аўтар ставіць пытанні, на якія сам нават не спрабуе адказаць, як чакалася б - ён не тлумачыць, а запрашае да разважання, нагадваючы чытачам простую ісціну: Збаўца любіць усіх і кожнага.

Last modified onСерада, 24 Верасень 2014 11:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць