BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кадаванне не вырашае праблему алкагалізму - меркаванне эксперта

У Гомелі пройдзе акцыя па бясплатным кадаванню ад алкагольнай залежнасці, хоць гэтая методыка лічыцца састарэлай.

У сувязі з акцыяй па бясплатнай медыцынскай дапамозе грамадзянам, што жадаюць пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці, якую правядуць у Гомелі з 3 па 6 лістапада супрацоўнікі абласнога наркалагічнага дыспансера, Гомельскі каталіцкі партал прыводзіць меркаванне эксперта, практыкуючага лекара, члена групы Ананімных Алкаголікаў, адносна кадавання ад алкагольнай залежнасці.

- Кадаванне, дзейнічаючы праз страх, у большасці выпадкаў не вырашае праблему алкагалізму. Кадаванне - гэта эмацыйна-стрэсавая тэрапія, якую ўжо даўно лічаць састарэлай і не прымяняюць у развітых краінах Еўропы, лічачы кадаванне гвалтам над асобай. Паколькі ў большасці выпадкаў алкаголіка прыводзяць кадавацца сваякі, ці ж прымушаюць гэта рабіць на працы, а ў яго самога няма ўстойлівага жадання кінуць піць, - тлумачыць спецыяліст.

Ён адзначыў, што ў краінах Захаду алкагалізм лечаць з дапамогай псіхатэрапіі і праграмы 12 крокаў, распрацаванай Ананімнымі Алкаголікамі.

Дарэчы, кошт кадавання ў Гомелі складае прыкладна 900 тысяч рублёў, для праходжання працэдуры патрабуецца не ўжываць алкаголь хаця б некалькі дзён.

За некалькі гадоў існавання ў Гомелі груп Ананімных Алкаголікаў дзясяткі мужчын і жанчын кінулі піць і паспяхова вядуць цвярозы лад жыцця. Бясплатныя сустрэчы ў групах праходзяць рэгулярна (глядзіце інфармацыю).

Ананімныя Алкаголікі - гэта садружнасць, што аб'ядноўвае мужчын і жанчын, якія дзеляцца адзін з адным сваім вопытам, сіламі і надзеямі, каб вырашыць сваю агульную праблему і дапамагчы іншым пазбавіцца ад алкагалізму.

Адзіная ўмова для сяброўства ў АА - гэта жаданне кінуць піць. Члены АА не плацяць ніякіх узносаў і ўтрымліваюць сябе дзякуючы добраахвотным ахвяраванням. АА не звязана ні з якой сектай, веравызнаннем, палітычным кірункам, арганізацыяй або ўстановай; імкнецца не ўступаць у палеміку па якіх бы то ні было пытаннях, не падтрымлівае і не выступае супраць чыіх бы то ні было інтарэсаў. Галоўная мэта Ананімных Алкаголікаў - заставацца цвярозымі і дапамагчы іншым алкаголікам здабыць здаровы, цвярозы лад жыцця.

Last modified onЧацвер, 30 Кастрычнік 2014 16:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць