У гомельскім касцёле на працягу года можна атрымаць поўную індульгенцыю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (7)
Выканаўшы пэўныя нескладаныя патрабаванні, адпуст можна ахвяраваць як за жывых, так і за памерлых.
З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г., у Пінскай дыяцэзіі ўстанаўляю касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст або індульгенцыю да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых. Гэта Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску; Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце; Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі; Касцёл Святых Пятра і Паўла ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне; Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў санктуарыі Св. Андрэя Баболі ў Іванаве; Касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах; Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.
Для атрымання адпусту неабходна быць у стане Божай ласкі, вызваліўшыся ад грахоў у сакрамэнце пакаяння, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (Ойча наш; Вітай, Марыя; Веру ў Бога).
Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка выказвае надзею, што дзякуючы адпустам вернікі будуць мець новую магчымасць для ўмацавання ў веры.
Related items
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца
-
Знакаміты касцёл у Кіеве абавязалі вярнуць вернікам – прынята канчатковае рашэнне
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
Якім будзе новы касцёл у Магілёве, дзе і калі яго пабудуюць?
Нет
Т.е. прийти на Мессу с чистой совестью, принять Причастие и помолиться не за Папу (хотя это тоже хорошо
Ежедневно!
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу