Гомельскія каталікі збяруць ахвяраванні на дабрачынныя праекты
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пробашч заклікае вернікаў быць шчодрымі, бо адна са складнікаў Вялікага посту - гэта міласціна.
У бліжэйшую нядзелю зборам ахвяраванняў у Беларусі адзначаць Нацыянальны дзень дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас». Традыцыйна гэты дзень выпадае на трэцюю нядзелю Вялікага посту. У рыма-каталіцкіх парафіях Беларусі ў Нацыянальны дзень «Карытас» збяруць ахвяраванні, якія будуць накіраваны на дабрачынныя праекты.
Далучацца да акцыі і гомельскія каталікі. Пасля трох нядзельных Святых Імшаў вернікі змогуць скласці свае ахвяраванні на падтрымку дзейнасці «Карытас». Пробашч заклікае вернікаў быць шчодрымі, бо адна са складнікаў Вялікага посту, які дапамагае падрыхтавацца да Вялікадня, - гэта міласціна.
Нагадаем, самы маштабны праект, які працягвае рэалізоўваць «Карытас» у Гомелі, - гэта дзіцячая вёска для сірот-інвалідаў. Акрамя дапамогі гэтай ўнікальнай установе гомельскае аддзяленне «Карытас» мае намер у гэтым годзе дапамагаць і Прыбыткаўскаму хоспісу, працягваць праграмы «Зносіны без межаў», пачаць працу ў гомельскім доме-інтэрнаце па іпатэрапіі (лячэнне хвароб дзяцей катаннем на конях) і арганізаваць працу валанцёраў.
Related items
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп